Лізавета Яраслаўна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя, афармленне
вікіфікацыя
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Córki Jarosława.jpeg|міні|злева|Выява дочак Яраслава Мудрага на фрэсцы з [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Сабора Святой Сафіі]] ў Кіеве. Лізавета ў дзяцінстве — другая справа]]
[[Файл:Harald III of Norway.jpg|міні|злева|Муж Лізаветы  — [[Харальд III Суровы]] (пазнейшы партрэт XIII стагоддзя)]]
Лізавета вырасла пры княскім двары ў [[Кіеў|Кіеве]], дзе атрымала добрую адукацыю. Зімой 1043/1044 года яна выйшла замуж за Харальда, малодшага брата [[Олаф II Святы|Олафа Святога]], якога ведала з 1029 года, калі таму было 15 гадоў, а ёй чатыры. Харальд доўга і ўпарта дабіваўся яе рукі ў Яраслава Мудрага. Калі ён упершыню прасіў яе рукі, Яраслаў палічыў яго недастаткова багатым і статутным, і каб стаць мужам Лізаветы. Харальд стаў заваёўваць сабе і багацце, і статут. Ён паступіў на службу да візантыйскага імператара, ваяваў у Афрыцы, Сіцыліі і Палестыне, атрымаўшы шмат грошай і славы. Пры гэтым ён не забываў пра Лізавету і свае пачуцці да яе ў песнях-вісах, якіх ён за гады тулянняў напісаў 16. Вярнуўшыся з падарожжаў, Харальд атрымаў руку Лізаветы, з якой згуляў пышнае вяселле.
Радок 9:
У 1046 Харальд стаў каралём Нарвегіі, яны з Лізаветай пераехалі ў яго каралеўства. Лізавета нарадзіла яму дзвюх дачок — Марыю і [[Інгігерд Харальдсдоцір|Інгігерд]].
 
Аднак ужо ў 1048 годзе Харальд узяў сабе другую жонку — Тору Торбергсдоцір, дачку ўплывовага нарвежскага магната. Тора нарадзіла яму двух сыноў, якія сталі пазней кіраўнікамі Нарвегіі: [[Магнус II Харальдсан]] (кароль у 1066—1069), [[Олаф III Ціхі]] (кароль у 1066—1093).
 
25 верасня 1066 года пры спробе заваяваць Брытанію Харальд быў забіты ў бітве пры Стамфардбрыджы. У апошнім паходзе яго суправаджалі Лізавета і дочкі, якіх ён пакінуў на [[Аркнейскія астравы|Аркнейскіх астравах]]. У «той жа дзень і тую ж гадзіну», калі ў Англіі загінуў конунг Харальд, як кажуць сагі, памерла яго дачка Марыя.