Ян Янавіч Глябовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Ян Янавіч}} {{вызн|1=Глябовіч}} ([[1544]] – [[1590]]), дзяржаўца анікштанскі (1571-1585), кашталян менскі (1571-1585, выконваў абавязкі да 1587), староста анікштанскі (1575-1590), староста радашковіцкі (1576-1590), падскарбі земскі (1580-1586), дзяржаўца ўпіцкі (1584-1590), кашталян троцкі (1585-1590), ваявода троцкі (1586–1590). Граф Свяшчэннай Рымскай імперыі на [[Горад Дуброўна|Дуброўне]] і [[Горад Заслаўе|Заслаўе]]. Жанаты з Катарынай Кратоўскай, дачкой ваяводы інаўроцлаўскага. Па веравызнанні спачатку каталік, пасля перайшоў у кальвінізм.
 
Паходзіў з роду [[Род Глябовічаў|Глябовічаў]] гербу [[Герб «Ляліва»|«Ляліва»]]. Сын ваяводы віленскага [[Ян Юр'евіч Глябовіч|Яна Юр'евіча Глябовіча]] і [[Ганна Фёдараўна Заслаўская|Ганны Заслаўскай]]. Бацька памёр калі Яну было 5 гадоў, апякунства ўзяў вялікі гетман літоўскі [[Мікалай Юр'евіч Радзівіл «Руды»|Мікалай Радзівіл Руды]]. Вывучаў вольныя мастацтвы ў адным з заходнееўрапейскіх універсітэтаў, затым паўтара гады быў пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, пасля пры двары вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. У [[1563]] ва ўзросце 19 гадоў паступіў на вайсковую службу -- накіраваны ў полацкі гарнізон, удзельнічаў у [[Абарона Полацка, 1563|абароне Полацку]] (1563) ад войскаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]], з уласным атрадам ўдзельнічаў у вылазках, быў паранены і трапіў у палон. [[Іван IV]], даведаўшыся што Ян Янавіч знавец Бібліі, вёў з ім дыскусіі пра рэлігію. У Маскве Ян Янавіч збіраў разведвальную інфармацыю і перапраўляў яе ў [[ВКЛ]], пасля выкрыцця чакаў смерці, але быў памілаваны Іванам IV. Цар прапанаваў яму схіліць магнатаў ВКЛ да падтрымцы Маскоўскай дзяржавы, Я. Я. паабяцаў гэта і ў 1566 быў вызвалены, абмяняны на маскоўскага палоннага.
 
Вярнуўшыся ў ВКЛ Ян Янавіч паведаміў вял.кн. Жыгімонту Аўгусту аб намерах Іван IV, вялікі князь апраўдаў яго учынак, але староста жамойцкі [[Ян Геранімавіч Хадкевіч|Я. Г. Хадкевіч]] не аднакроць абвінавачваў у дзяржаўнай здрадзе і Яну Янавічу давялося звярнуцца да вялікага князя, каб той пацвердзіў апраўданне. Сварка з Я. Г. Хадкевічам амаль не дайшла да двубоя, яны памірыліся толькі пры абранні вялікім князем [[Стэфан Баторый|С. Баторыя]] (1576), калі абодва супрацьстаялі [[Род Радзівілаў|Радзівілам]].