Яраслаў Яраполчыч: Розніца паміж версіямі

66 байтаў дададзена ,  6 месяцаў таму
др
Вячаслаў Яраславіч
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(→‎Літаратура: афармленне)
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
др (Вячаслаў Яраславіч)
Па звестках [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|Тацішчава]], Яраслаў пры жыцці бацькі ў 1079 годзе валодаў [[Луцк|Луцкам]]. Магчыма, пасля [[Любецкі з’езд|Любецкага снему]] (з'езду) быў вымушаны саступіць свае ўладанні [[Давыд Ігаравіч|Давыду Ігаравічу]]. У пачатку ХІІ ст. авалодаў [[Брэст|Берасцем]], якое, верагодна, разлічваў захаваць за сабою як кампенсацыю за адабраныя кіеўскім князем [[Святаполк Ізяславіч|Святаполкам Ізяславічам]] свае былыя ўладанні. У 1101 годзе Яраслаў Яраполчыч быў захоплены ў Берасці сваім дзядзькам [[Святаполк Ізяславіч|Святаполкам]] і зняволены ў [[Кіеў|Кіеве]]. Пры заступніцтве кіеўскага духавенства быў вызвалены, але ў 1102 годзе ўцёк ад Святаполка на [[Берасцейская зямля|Берасцейшчыну]]. Быў схоплены на р. [[Нурэц|Нур]] сваім стрыечным братам [[Яраслаў Святаполчыч|Яраславам Святаполчычам]]. Вернуты ў Кіеў, дзе паўторна зняволены. Праз нядоўгі час памёр у няволі.
 
У летапісах няма звестак, ці быў Яраслаў жанаты і ці меў дзяцей. Аднак, на думку [[Аляксандр Васілевіч Назаранка|А.Назаранкі]], сынамі Яраслава Яраполчыча былі [[Клецкае княства|клецкі]] князь [[Вячаслаў Яраславіч (князь клецкі)|Вячаслаў Яраславіч]], які традыцыйна лічыцца сынам [[Яраслаў Святаполчыч|Яраслава Святаполчыча]], і [[Гарадзенскае княства|гарадзенскі]] князь [[Усевалад Гарадзенскі|Усеваладка]], які традыцыйна лічыцца сынам [[Давыд Ігаравіч|Давыда Ігаравіча]]. Паводле Тацішчава, Яраслаў пакінуў пасля сябе сына Юрыя, па іншым крыніцам не вядомага.
 
== Літаратура ==