На сёньняшні дзень у склад ІСА уваходзяць 157 краін сваімі нацыянальнымі арганізацыямі па стандартызацыі. Беларусь прадстаўляе [[Рэспубліканскае агенцтва па тэхнічным рэгуляванні і мэтралёгіімэтралогіі]] ў якасьці камітэта — чальца ІСА. Усяго ў складзе ІСА больш 80 камітэтаў-чальцоў. Акрамя камітэтаў-чальцоў чалецтва ў ІСА можа мець статут чальцоў-карэспандэнтаў, якімі зьяўляюцца арганізацыі па стандартызацыі дзяржаў, што аднесены да разьвіваючыхся. Катэгорыя чалец-абанэнт уведзеная для разьвіваючыхся краін. Камітэты-чальцы маюць права прымаць удзел у працы любога тэхнічнага камітэта ІСА, галасаваць па праектах стандартаў, абірацца ў склад Рады ІСА і быць прадстаўленымі на паседжаньнях Генэральнай асамблеі. Чальцы-карэспандэнты (іх 25) не вядуць актыўнай працы ў ІСА, але маюць права на атрыманьне інфармацыі аб распрацоўваных стандартах. Чальцы-абанэнты выплачваюць палёгкавыя ўнёскі, маюць магчымасьць быць у курсе міжнароднай стандартызацыі.