Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Новая старонка: ''''Вікенцій Ігнатавіч ДМАХОЎСКІ''' (1807, в. Нагародавічы — 1862), мастак. Пачатковую адукацы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:07, 22 лютага 2010

Вікенцій Ігнатавіч ДМАХОЎСКІ (1807, в. Нагародавічы — 1862), мастак.

Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, паводле некаторых звестак таксама вучыўся у Навагрудку. У 1826 г. В. Дмахоўскі паступіў у Віленскі універсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у Літападаўскім паўстанні (1830-1831), пасля яго паражэння вымушаны быў эмігрыраваць у Прусію. У 1837 г. царскі ўрад аб'вясціў амністыю, В. Дмахоўскі вярнуўся ў Вільню. У Вільні В. Дмахоўскі адкрыў мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры Х. Скірмунт і інш. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.

Віленскі перыяд у творчасці В. Дмахоўскага прынёс шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака, гэта адчуваецца ва ўсіх творах мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Навагрудак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і інш. Працаваў мастак шмат, сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін. В. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец 17 ст., В. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшы.

Таксама В. Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850-1854 г. афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» С. Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Дж. Расіні, «Фаварытка» Г. Даніцэці і інш.).

Сын В. Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі таксама жывапісец.

Літаратура

  • Дробаў Л.М. Мастакі XIX стагоддзя. – Ммнск, "Беларусь", 1971.