Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
(Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
Няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфія ==
Працаваў з 1962 года на аўтазаводзе. З сёмага класа ў вячэрняй школе пры заводзе. Пасля працы наведваў драматычныя гурткі. З сям’і вайскоўца, маці — [[армяне|армянка]], бацька — [[украінцы|украінец]], таму праз «"нетыповую знешнасць меў праблемы пры паступленні ў ВНУ<ref>[http://www.belgazeta.by/ru/2005_03_28/sexus/9299/ Николай КИРИЧЕНКО: «НА СЦЕНУ НУЖНО ВЫХОДИТЬ КАЖДЫЙ ВЕЧЕР»] [[Белгазета]], № 12 (480) [[28 сакавіка]] [[2005]]</ref>. Скончыў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут]] у [[1969]] годзе. З [[1969]] па [[1971]] гады працаваў акцёрам у [[Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі|Брэсцкім тэатры]].
 
Вядучы акцёр [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Купалы]], у якім працаваў з [[1971]] года. У [[2005]]—[[2009]] гадах — генеральны дырэктар тэатру. Прафесар кафедры [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва]]. Працаваў у [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|БДАМ]] з [[1987]] года.
 
Галоўныя ролі ў спектаклях: «Дон Хіль — зялёныя нагавіцы» [[Цірса дэ Маліна]], «Ажаніцца не журыцца» [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], «Дзвон — не малітва» [[Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў|Івана Чыгрынава]], «Тры сястры» [[Антон Паўлавіч Чэхаў|Антона Чэхава]], «Дзеці сонца» [[Максім Горкі|Максіма Горкага]], «Крывавая Мэры» [[Д. Бойка|Д. Бойкі]], «Памінальная малітва» [[Рыгор Ізраілевіч Горын|Рыгора Горына]], «[[Гамлет]]» [[Уільям Шэкспір|Уільяма Шэкспіра]], «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа», «Вечар», «Ядвіга» [[Аляксей Ануфрыевіч Дудараў|Алеся Дударава]], «С. В.» паводле [[Антон Паўлавіч Чэхаў|Антона Чэхава]], «Вяселле» Антона Чэхава, «Эрык XIV» [[Юхан Аўгуст Стрындберг|Аўгуста Стрындберга]], «[[Сны аб Беларусі]]» [[Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]], «[[Тутэйшыя (спектакль)|Тутэйшыя]]» [[Янка Купала|Янкі Купалы]], «Пан Тадэвуш» [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], «Дзве душы» [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]], «Не мой» [[Алесь Адамовіч|Алеся Адамовіча]].
 
Прызёр і лаўрэат міжнародных тэатральных і кінафестываляў. Зняўся ў больш за 40 фільмах
* [http://bdam.by/by/teachers/3053.html Жыццяпіс на БДАМ]{{Недаступная спасылка}}
 
{{Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Кірычэнка Мікалай Міхайлавіч}}
 
{{DEFAULTSORT:Кірычэнка Мікалай Міхайлавіч}}
[[Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі]]