Дзямідавіцкі сельсавет (Дзяржынскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 51:
'''Дзямі́давіцкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Цэнтр — аграгарадок [[Дворышча (Дзяржынскі раён)|Дворышча]].
 
Утвораны 23 сакавіка 1932 года як '''Сталінскі нацыянальны польскі сельсавет''' у складзе [[Койданаўскі нацыянальны польскі раён|Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна]] [[БССР]]. Цэнтр — пасёлак імя Сталіна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе [[Заслаўскі раён|Заслаўскага раёна]]. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Байдацкі сельсавет|Байдацкага сельсавета]], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Чэрнікаўшчына (Дзяржынскі раён)|Чэрнікаўшчына]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 8 красавіка 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Вертнікаўскі сельсавет|Вертнікаўскага сельсавета]] (12 населеных пунктаў: вёскі [[Вялікае Белякова]], [[Крыштафова]], [[Малое Белякова]], [[Марцінавічы (Дзяржынскі раён)|Марцінавічы]], [[Навасады (Дзяржынскі раён)|Навасады]], [[Піяніна]], [[Плашава]], [[Пярхурава]], [[Чырвоная Змена]], [[Шумшчына (Дзяржынскі раён)|Шумшчына]], пасёлак [[Вызваленне (Дзяржынскі раён)|Вызваленне]] і хутар [[Буралом]]), у склад [[Фаніпальскі сельсавет|Фаніпальскага сельсавета]] перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі [[Гаёўка (Дзяржынскі раён)|Гаёўка]], [[Дубрава (Дзяржынскі раён)|Дубрава]], [[Леднікі (Дзяржынскі раён)|Леднікі]], [[Лісаўшчына (Дзяржынскі раён)|Лісаўшчына]], [[Машчонае]], [[Уса (Дзяржынскі раён)|Уса]], [[Хамічы (Дзяржынскі раён)|Хамічы]], [[Цяўлава]] і [[Чэрнікаўшчына (Дзяржынскі раён)|Чэрнікаўшчына]]), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Дзямідавічы (Дзяржынскі раён)|Дзямідавічы]], сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.</ref>. У 1990 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Юцкі]]. 18 сакавіка 2011 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Дворышча<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2011-43/2011_43_9_40117.pdf&oldDocPage=1 Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 57 О преобразовании деревни Дворище Дзержинского района в агрогородок] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200604223527/http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2011-43%2F2011_43_9_40117.pdf&oldDocPage=1 |date=4 чэрвеня 2020 }}</ref>. 30 снежня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар [[Красулін]]<ref name="pravo">[http://www.pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D914n0063257&p1=1&p5=0 Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 30 декабря 2013 г. № 179 Об образовании хутора Красулин Демидовичского сельсовета Дзержинского района]{{Недаступная спасылка}}</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1721 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/minskaja.htm Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 90,4 % — [[беларусы]], 5,9 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]], 1,6 % — [[Палякі на Беларусі|палякі]], 0,8 % — [[украінцы ў Беларусі|украінцы]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>.