Дом Багдасарава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
 
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
На гэтай зямельнай дзяльніцы ў XIX стагоддзі было пабудавана невялікае архітэктурнае збудаванне, якое ацэньвалася ў 1000 рублёў. Яно прыналежала купчысе Соф'і Луцкай. Потым, па нейкіх прычынах, будынак быў разбураны і ў 1898 годзе ў Тургенеўскім завулку, 7, браты Мелкон і Рыгор Багдасаравы пабудавалі дом. Будаванне асабняка абыйшлося ім у 3000 рублёў. З часам кошт дома павялічыўся і да часу [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] дом ацэньваўся ў 24 тысячы рублёў<ref name="Дом 7, Тургеневский переулок">[https://sites.google.com/site/istoriceskijtaganrog/turgenevskij-pereulok/dom-7 Дом 7, Тургеневский переулок] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170313045633/https://sites.google.com/site/istoriceskijtaganrog/turgenevskij-pereulok/dom-7 |date=13 сакавіка 2017 }}</ref>.
 
Дом меў некалькі паверхаў, верхні паверх здаваўся ў арэнду. У пачатку XX стагоддзя ўладальнікам дома стаў [[купец]] Іван Васільевіч Каферы. У яго быў свой каўбасны завод, які месціўся па вуліцы Чэхаўскай, апроч яго ў яго ўласнасці знаходзілася салатопня па вуліцы Мясніцкай, 19. Сваю працу [[купец]] некалі пачаў з вырабу і шырання англійскіх бісквітаў. Быўшы ўласнікам дамоў па вуліцы [[Аляксандраўская вуліца, Таганрог|Аляксандраўскай]], 1 і 3, ён купіў дом у Тургенеўскім завулку. Кошт вышэйзгаданых дамоў складаў 500 і 150 рублёў адпаведна.