Маяпан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
афармленне
Радок 1:
{{coord|display=title |20|37|46|N|89|27|38|W|type:landmark}}
'''Майяпа́н''', або '''Маяпа́н'''<ref>Паводле правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года спалучэнне -йа- пасля галосных і ў пачатку слова на пісьме перадаецца праз -я-. Таксама адзначаецца, што гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання на пачатку слова, пасля галоснага ў сярэдзіне слова і пасля галоснага на канцы слова перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх.</ref> (''Mayapán'') — [[горад-дзяржава]] [[мая]] на поўначы паўвострава Юкатан (Мексіка). Заснаваны, верагодна, у 10 ст. У 12—15 ст. займаў пануючае становішча сярод іншых гарадоў на тэрыторыі паўвострава. Маяпанская валадарская дынастыя Какомаў была тальтэкскай па паходжанню. У сярэдзіне 15 ст. Маяпан быў разгромлены войскамі горада Мані і яго саюзнікаў. Асноўныя археалагічныя даследаванні Маяпана праводзіліся ў 1950-х экспедыцыяй [[Інстытут Карнегі|інстытута Карнегі]] (ЗША). Гарадзішча Маяпана (плошча ~ 4 {{км2num|4|км²}}) было акружана каменнай сцяной з 6 галоўнымі варотамі; унутры знаходзілася звыш 3,5 тысяч будынкаў, сярод якіх храм «Касцільё», шматлікія залы з калонамі, платформы для танцаў, круглы храм «Караколь» і жылыя дамы. У архітэктуры і скульптуры прыкметны ўплыў [[Тальтэкі|тальтэкскай культуры]].
 
Стан руін горшы, чым у іншых старажытных гарадах мая ў акрузе, што шмат у чым абумоўлена паўстаннем у [[1441]] годзе, калі большасць будынкаў была падпалена ці разбурана, а вялікая частка насельніцтва горада забіта. У перыяд росквіту горада ў ім, мабыць, жыло каля 12 тысяч чалавек і налічвалася каля трох з паловай тысяч будынкаў.