Іаахім Лялевель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выпраўлена памылка ў іменнай форме з-за падабенства гэтых формаў. Яўхім - гэта беларуская форма славянскага імені Яўфімі (па-польску Эўтыміуш), а беларуская форма імені Іаахім - гэта Яхім (адпаведнік славянскага Іякім, Якім). Гл. Беларуская антрапанімія. Мн., 1966. С. 83
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
 
Яго маці Е. Шалюта паходзіла з Беларусі. У [[1804]]—[[1808]] гг. вучыўся ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]], дзе ў [[1815]]—[[1818]] і [[1821]]—[[1824]] выкладаў, узначальваў кафедру ўсеагульнай гісторыі. У [[1824]] г. пасля выкрыцця таемных студэнцкіх таварыстваў «[[Таварыства філаматаў|філаматаў]]» і «[[Таварыства філарэтаў|філарэтаў]]» адхілены ад выкладання як іх ідэйны натхняльнік. Пераехаўшы ў Варшаву, усталяваў сувязь з таемнымі польскімі патрыятычнымі арганізацыямі. У [[1828]] г. абраны дэпутатам Сейма. З пачатку [[паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 гадоў]] Іаахім Лялевель як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху стаў старшынёй [[Патрыятычнае таварыства|Патрыятычнага таварыства]] і ўвайшоў у Часовы ўрад, у складзе якога дамагаўся правядзення шэрагу рэвалюцыйных мер (надзяленне часткі сялян зямлёй і інш.). Пасля паразы паўстання эмігрыраваў у ва Францыю, дзе ўзначаліў [[Нацыянальны польскі камітэт]], які аб'яднаў дэмакратычныя сілы польскай эміграцыі. За апублікаванне камітэтам напісанага І. Лялевелям заклікі «Да братоў рускіх», які змяшчаў заклік да сумеснай барацьбы супраць царызму, быў высланы ў [[1833]] з Францыі. У Бруселі стаў ідэйным кіраўніком польскіх дэмакратычных арганізацый «Маладая Польшча», «Аб'яднанне» і інш.; актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці заснаванай у Бруселі міжнароднай Дэмакратычнай асацыяцыі, якая ставіла сваёй мэтай яднанне і брацтва народаў.
[[Файл:Ijachim Lialievieĺ, Rosa. Іяхім Лялевель, Роса (2022).jpg|міні|злева|Магіла Яхім Лялевеля на могілках Роса, 2022 г.]]
 
Іаахім Лялевель — заснавальнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Незалежна ад французскіх гісторыкаў Цьеры, Гізо і інш. І. Лялевель прыйшоў да разумення гістарычнага працэсу як барацьбы класаў (сялян і землеўласнікаў), патрабаваў, каб гісторыя стала летапісам народнага жыцця, падкрэсліваў творчую ролю народных мас у гісторыі. Для яго прац характэрная дэмакратычная, рэспубліканская і антыклерыкальная тэндэнцыі. Гісторыка-сацыялагічныя погляды І. Лялевеля з'явіліся асновай фарміравання польскай прагрэсіўнай грамадскай думкі 1820—1860-х гадоў. ([[Э. Дэмбоўскі]], [[Т. Крэмпавецкі]]). Аўтар шматлікіх прац па палітычнай гісторыі Польшчы і [[ВКЛ]] з старажытных часоў па [[19 ст.]], гісторыі польскага сялянства, заклаў асновы шэрагу дапаможных дысцыплін у польскай гістарычнай навуцы.