Пётр Васілевіч Кірэеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Пётр Васілевіч КІРЭЕЎСКІ''' ([[180823 лютага|11(23)лютага]], [[Расія1808]], с. Долбіна Ліхвінскага пав. Калужскай губ. 25 кастрычніка(6 лістапада) [[1856]], Кірэеўская Слабодка паблізу Арла), расійскі гісторык-фалькларыст, збіральнiк беларускага фальклору, археограф, славянафіл. Малодшы брат І. В. Кірэевского.
 
У дзяцінстве адчуў уплыў В. А. Жукоўскага, сваяка і сябра сям'і. Пасля пераезду ў Маскву (1822) займаўся дома з прафесарамі Маскоўскага універсітэта. У сяр. 1820-х разам з братам уваходзіў у кружок любамудраў, публікаваў свае пераклады ў «Маскоўскім весніку» (у т.л. [[Байран]]а, [[Кальдэрон]]а і інш.). У 1829 г. Кірэеўскі з'яжджае ў Германію, слухае ў Мюнхенскім універсітэце лекцыі Л. Окена, Й. Герэса, Ф. Шэлінга. Асабліва значным быў уплыў Шэлінга, з якім ён быў асабіста знаёмы. Вынікам філасофскіх пошукаў Кірэеўскага ў пач. 1830-х сталі "Філасофскія нататкі" (апубл. часткова) і незавершаны артыкул пра «палітычную філасофію» Сен-Сымона.
 
У 1831–1835 г. служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства замежных спраў. Тымчасова пачынае займацца запісамі народных рускіх песень, зацікавіўшы гэтым многіх дзеячаў культуры (у т.л. М. Гогаля, А. Кальцова, У. Даля, М. Пагодзіна і інш.). У 1840–1850-я Кірэеўскі апублікаваў больш за 70 песень. Кірэеўскага лічаць адным з заснавальнікаў рускай фалькларыстыкі. Успрыняўшы першы "Філасафічны ліст" Чаадаева як праяву скрайняга індывідуалізму, які абражае «магілы бацькоў», Кірэеўскі імкнуўся супрацьпаставіць «чаадаеўшчыне» аднаўленне гістарычнай памяці. Асноўныя прынцыпы ўласнага разумення ранняга этапу рускай гісторыі ён сфармуляваў у артыкуле ''"Пра старажытную рускую гісторыю. Ліст да М.П.Погодину"'' (1845). Кірэеўскі надаваў адмысловае значэнне маральным элементам патрыярхальнага быту старажытных славян, настойваючы, што яго арганічныя сувязі мацаваліся не толькі ''«адзінствам кіравання, а больш узаемнай спагадай, якая выходзіць з адзінства быту, што нараджае адзінства патрэбнасцяў»''. Як і іншыя славянафілы, ён бачыў асаблівасць жыцця славянскіх народаў у адсутнасці прыватнай уласнасці на зямлю і супольным землеўладанні.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя. – Мн., 1999. Т.8.
* Белорусская ССР: краткая энцикл. – Мн., 1982. Т.5.
* Саймонов А.Д. П.В.Киреевский и его собрание народных песен. Л., 1971
 
{{DEFAULTSORT:Кірэеўскі Пётр Васілевіч}}