Княства: Розніца паміж версіямі

Аб’ём не змяніўся ,  4 месяцы таму
др
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
'''Кня́ства''' — [[Высокае Сярэдневякоўе|раннефеадальнае]] [[дзяржава|дзяржаўнае]] ўтварэнне, тэрыторыя ўладанняў [[князь|князя]], найбольш тыповае для перыяду [[Феадальная раздробненасць|феадальнай раздробненасці]].
 
Ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] першыя княствы ўзніклі не пазней за X стагоддзе (гл. [[Полацкае княства|Полацкая]] і [[Кіеўская Русь|Кіеўская]] дзяржавы). У XII стагоддзі з Кіеўскай дзяржавы вылучыўся шэраг зямель-княстваў, якія ў сваю чаргу драбніліся на воласці-княствы паміх прадстаўнікамі княжацкага роду [[Род Рурыкавічаў|Рурыкавічаў]] і яго асобных галін (гл. [[удзельнае княства]]). У [[Высокае Сярэдневякоўе|раннефеадальны перыяд]] паняцце «княства» не ўжываўся, крыніцы фіксуюць толькі «землі» і «воласці». Называліся княствы па [[сталіца|стольных горадах]] — [[Смаленскае княства|Смаленская зямля]], [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўская зямля]], [[Разанскае княства|Разанская зямля]], [[Растова-Суздальскае княства|Суздальская зямля]] і інш. У [[Позняе Сярэдневякоўе|познесярэднявечны перыяд]] найбуйнейшыя княствы зваліся «вялікімі» ([[Вялікае Княства Літоўскае]]; гл. [[вялікі князь]]).
 
У [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] таксама былі княствы ({{lang-de|Fürstentum}}, {{lang-fr|Principauté}} і інш.) з часоў феадальнай раздробненасці, у [[Германія|Германіі]] так званыя тэрытарыяльныя княствы існавалі да яе аб’яднання і ўтварэння [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] (1871). Некаторыя княствы захаваліся да найноўшага часу ([[Ліхтэнштэйн]], [[Манака]], [[Княства Себорга|Себорга]]).