Рэспубліканскі фонд «Халакост»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Avner (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Avner (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59:
* з 2012 да 2019 год — Акапян Вадзім Мікалаевіч;
* З 2019 года па цяперашні час — Левіна Галіна Леанідаўна.
 
== Адукацыйная і грамадская дзейнасць ==
Выстава “Менскае гета” ​​ў Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі]
Мэтамі РФ «Халакост» з'яўляюцца:
* ушанаванне памяці ахвяр генацыду ​​яўрэйскага народа ў гады Другой сусветнай вайны, аказанне дапамогі асобам, якія пацярпелі ад пераследу нацыстаў, а таксама «[[Праведнікі народаў свету ў Беларусі|Праведнікам народаў свету]]» і іх сем'ям.
* вывучэнне гісторыі Халакоста, супраціўлення яўрэяў акупантам і іх уклад у перамогу на фронце і ў тыле; выяўленне і вывучэнне ў архівах, музеях, бібліятэках дакументаў аб Халакосце і ўвод іх у навуковы абарот; збіранне, захоўванне, вывучэнне і публікацыя дакументаў сямейных архіваў пра Халакост; падтрымка навуковых даследванняў у галіне вывучэння Халакосту.
* асветніцкая работа па выяўленні і ўшанаванні памяці ахвяр генацыду яўрэйскага народа ў гады Другой сусветнай вайны, пошук новых імёнаў «Праведнікаў свету» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
 
Для ажыццяўлення мэт РФ «Халакост» выкарыстоўвае наступныя метады: прапаганда дзейнасці РФ «Халакост»; арганізацыя і правядзенне ў Беларусі і іншых краінах самастойна або сумесна з іншымі арганізацыямі сімпозіумаў, канферэнцый, мемарыяльных выставак, семінараў, лекцый, вывучэнне навуковай і мастацкай літаратуры, стварэнне відэафільмаў, прысвечаных гісторыі Халакоста; арганізацыя аўдыё і відэазапісу сведчанняў ахвяр і відавочцаў Халакоста, яўрэяў-партызан, падпольшчыкаў, франтавікоў; выяўленне людзей, якія выратавалі яўрэяў ад нацыстаў, запіс іх сведчанняў (або іх родных), садзейнічанне ў прысваенні выратавальнікам звання "Праведнік Свету"; садзейнічанне ў арганізацыі выкладання гісторыі Халакоста ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах.
 
У 2002 годзе пры Фондзе быў створаны «Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі» з мэтай вывучэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны беларускіх яўрэяў. Сумесна з музеем у 2003 і 2008 годзе былі праведзены рэспубліканскія конкурсы сярод настаўнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў на тэму: «Халакост. Гісторыя і сучаснасць. Урокі талерантнасці», у якіх удзельнічала звыш 2000 чалавек з розных гарадоў і вёсак Беларусі.
 
{{зноскі}}