Алькеніцкая бітва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
== Перадгісторыя ==
Была вынікам абвастрэння ўнутрыпалітычных супярэчнасцей у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскіх]], барацьбы магнацкіх груповак за кантроль над дзейнасцю [[Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Скарбовага]] і [[Галоўны трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўнага Трыбуналаў Вялікага Княства Літоўскага]], аднаўленнем канфлікту за «[[нойбургскія ўладанні]]». Бітве папярэднічалі зборы [[Паспалітае рушэнне|паспалітага рушэння]], фармальнай падставай чаму стаў універсал [[Аўгуст II|Аўгуста II]] ад 1 ліпеня 1700 года, які склікаў шляхту для абароны паўночных межаў Вялікага Княства Літоўскага (фактычна, на вайну з Швецыяй). 3 ліпеня 1700 года Аўгуст II заключыў пагадненне з вялікім гетманам [[К. Я. Сапега|К. Я. Сапегам]] і польным гетманам [[Я. Б. Слушка]]м, якія абавязваліся выставіць на дапамогу саксонскаму войску ў [[Інфлянты|Інфлянтах]] корпус у 3660 чал. Пагадненне было выкарыстана рэспубліканцамі для абвінавачвання Сапегаў у незаконнай вярбоўцы [[харугва (ваенная)|харугваў]]. Паводле заключанага 21 жніўня 1700 у [[Вільня|Вільні]] мірнага пагаднення паміж Сапегамі і рэспубліканцамі вярбоўка новых харугваў забаранялася, а тыя, што будуць вяртацца з-пад [[Рыга|Рыгі]], падлягалі роспуску. Аднак у жніўні — верасні 1700 у шэрагу паветаў адбыліся [[соймік]]і і з’езды, дзе шляхта пастанавіла арганізаваць выправы на дапамогу Аўгусту II або выступіць паспалітым рушэннем. 15 кастрычніка 1700 года паспалітае рушэнне ўсходніх (беларускіх) паветаў на чале з [[Троцкі кашталян|троцкім кашталянам]] [[М. К. Коцел]]ам пры спробе захопу [[Ашмяны|Ашмянаў]] пацярпела паражэнне ад [[вялікі падскарбі літоўскі|вялікага падскарбія]] [[Б. П. Сапега|Б. П. Сапегі]] і адступіла да [[Ліпнішкі|Ліпнішак]], дзе ў канцы кастрычніка сабралася [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|ашмянскае]], [[віцебскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|віцебскае]], [[Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|аршанскае]], [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|пінскае]] і [[Мсціслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)Мсціслаў|мсціслаўскае]] рушэнне. На пачатку лістапада да іх далучылася [[Лідскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|лідская]], [[Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|троцкая]], [[Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|слонімская]], [[Ваўкавыскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|ваўкавыская]], [[Менскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|менская]], [[Полацкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|полацкая]] шляхта, часткова [[Браслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|браслаўская]], [[Упіцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|упіцкая]] і [[Гарадзенскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|гарадзенская]]. Частку сіл склалі прыватныя харугвы [[Вішнявецкія|Вішнявецкіх]] ([[Валахія|валашскія]], [[казакі|казацкія]], [[драгуны|драгунскія]], пешыя, усяго да 2 тыс. чал.), [[Радзівілы|Радзівілаў]] (2 панцырныя, 1 татарская харугвы) і інш. магнатаў.
 
[[Міхал Сервацы Вішнявецкі]] быў абраны генеральным палкоўнікам Вялікага Княства Літоўскага. Паводле ўласнай ацэнкі, рэспубліканцы сабралі да 10 тыс. войска, якое 10 лістапада 1700 падступіла да [[Алькенікі|Алькенікаў]]. 17 лістапада 1700 да іх далучыўся [[жамойцкі стараста]] [[Р. А. Агінскі]] на чале 25 харугваў [[Жамойць|жамойцкай]] шляхты і 3 валашскіх харугваў (1— 1,5 тыс. чал). Спробы Сапегаў у кастрычніку склікаць шляхту паспалітым рушэннем да Вільні, а 9 лістапада 1700 правесці там з’езд у сваю падтрымку вялікага поспеху не мелі. 14 лістапада 1700 з Вільні пад Алькенікі пад камандаваннем [[К. Я. Сапега|К. Я. Сапегі]] рушыла 1,5-тысячнае войска, у т.л. 200 рэйтараў, 185 драгунаў, 500 татараў, 300 [[Венгрыя|венгерскіх]] пехацінцаў, надворная харугва (80 чал.), гарадзенская, віленская і браслаўская павятовыя харугвы, частка ковенскай і ўпіцкай шляхты з 8 [[гармата]]мі (паводле звестак рэспубліканцаў, Сапегі мелі 5 тыс. чал.). Частка войск затрымалася ў [[Інфлянты|Інфлянтах]]. У ноч на 18 лістапада 1700 войска Сапегаў заняло пазіцыю ў 2 лініі на пагорку ў разгалінаванні дарог з [[Вільня|Вільні]] на [[Горадня|Гародню]] і Алькенікі. Бітва пачалася а 8-й гадзіне раніцы і працягвалася 5 гадзін. Супраць левага фланга Сапегаў былі размешчаны ў засадзе 2 гарматы і харугвы Вішнявецкага. Пры іх падтрымцы правае крыло паспалітага рушэння (беларускія паветы) і валашскія харугвы Агінскага ўдарылі на левы фланг Сапегаў, але іх атаку адбілі рэйтары і татары пры падтрымцы надворнай харугвы. Частка харугваў левага крыла (Коцел) атакавала правы фланг Сапегаў і выйшла на віленскі гасцінец, але была спынена сапегаўскімі татарамі і адступіла. Працяг наступлення рэспубліканцаў на ўсіх напрамках (Агінскі і стражнік вялікі літоўскі [[Л. К. Пацей]] з часткай харугваў зайшлі ў тыл) прывёў да акружэння сапегаўскага войска. Выратаваліся ўцёкамі павятовыя харугвы і татары. Уцяклі да Вільні [[К. Я. Сапега|К. Я.]] і [[Б. П. Сапега|Б. П. Сапегі]], вялікі маршалак [[А. П. Сапега]].