Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Statut-1588.jpg|right|thumb|200px|Першы аркуш Статута (1588) выдання друкарні [[Род Мамонічаў|Мамонічаў]]]]
'''Статут Вялікага княстваКняства Літоўскага 1588''', Трэці статут Вялікага княстваКняства Літоўскага — звод законаў феадальнага права. Статут закончыў кадыфікацыю права ў [[ВКЛ]].
 
== Гісторыя падрыхтоўкі ==
Пасля таго як быў прыняты [[Статут Вялікага княстваКняства Літоўскага 1566]], кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на БрэсцкімБерасцейскім сойме [[1566]] было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2два гады ГродзенскіГарадзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскім сойме 1569]]. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 — Статуты ВКЛ 1529 і 1566, соймавыя пастановы 1573, 1578 (гл. [[Паправы статутовыя 1578]]), 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт [[Люблінская унія|Люблінскай уніі 1569]], прадстаўнікі [[Польскае Каралеўства, 1385—1569|Польшчы]] не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацківялікакняжацкі трон, [[Жыгімонт III Ваза]] зацвердзіў Статут сваім прывілеем [[28 студзеня]] [[1588]].
 
== Змест і структура ==
Трэці статут Вялікага княстваКняства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ [[А. Б. Валовіч]]а і падканцлера Я. І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).
 
Статут мае 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У 1—4-м раздзелах змешчаны нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у 5—10-м і часткова ў 13-м — шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у 11—12, 14-м і часткова ў 13-м — крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права. Ідэі Рэфармацыі і верацярпімасці замацаваны ў арт. 3-м раздз. 3-га, паводле якога вялікаму князю і ўсім дзяржаўным органам прадпісана забяспечваць спакой усіх жыхароў дзяржавы, незалежна ад таго, якога вучэння яны прытрымліваюцца ў хрысціянскім веравызнанні. Ідэі гуманізму адбіліся і на нормах крымінальнага, цывільнага права. Так, у пэўнай ступені гарантаваліся маёмасныя і асабістыя правы мяшчан. Кожны вольны чалавек мог пры жаданні выехаць за мяжу, калі гэта рабілася не на шкоду сваёй краіне. Статут юрыдычна замацоўваў тыя фактычныя адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569, але абавязаў урад вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў і загранічнікаў», у т.л.тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў ВКЛ. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вялікі князь, названы ў Статуце гаспадаром. Але многія яго паўнамоцтвы былі абмежаваны і выконваць іх ён мог толькі са згоды сойма, вышэйшых дзяржаўных службовых асоб. Статут замацоўваў наяўнасць феадалаў і залежных сялян. Асабліва былі вылучаны князі, паны радныя і паны харугоўныя, якія мелі права судзіць не толькі простых людзей, але і залежную ад іх шляхту, даваць ёй у часовае карыстанне землі, маёнткі, а таксама адбіраць гэтыя маёнткі, нягледзячы на даўнасць уладання імі (раздз. 3, арт. 30). Статут рэгламентаваў таксама некаторыя правы і абавязкі простых людзей і прадстаўнікоў этнічных груп (сялян, слуг, чэлядзі, мяшчан, рамеснікаў, яўрэяў, татараў). Ён абараняў інтарэсы буйных і сярэдніх феадалаў і ўзмацняў іх прывілеяванае становішча, канчаткова запрыгоніў сялян. Для шляхты Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, забараняў перадачу ў няволю вольнага чалавека за даўгі або злачынства, абмяжоўваў пакаранне непаўналетніх да 16 гадоў. Хоць Статут дэклараваў, што ўсе простыя людзі разам з феадаламі ўдзельнічаюць у выбранні гаспадара (разд. 3, арт. 2), аднак простых людзей не дапускалі ў сойм, а іх удзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся выключна мясцовымі валаснымі справамі.
 
== Выкарыстанне ==
Статут дзейнічаў у [[ВКЛ]] з [[1589]], а пасля далучэння зямель ВКЛ да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] — у [[Віцебская губерня|Віцебскай]] і [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] губернях да [[1831]], у [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], [[Мінская губерня|Мінскай]], Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях дзейнічаў да [[1840]].
 
Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага права, складанні Саборнага улажэння 1649 ў Расіі, афіцыйна незацверджаных зборнікаў "Права за якими судится малороссийский народ" (2-ядругая чвэрць 18 ст.), "Суд и разправка в правах малороссийских" (1750-581750—1758). У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ўжываўся як дадатковая крыніца права. Статут 1588, пераважна ў рэдакцыі 1614, быў галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне. У 17—19 ст. перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.
 
== Публікацыі ==
Статут упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1588 у віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам падканцлера Сапегі. Выданне яго двойчы паўторана (каля 1592—93 і каля 1600) з выхадной датай «1588». У 1614, 1619 і каля 1623 (з датай «1619») Л. Мамоніч выдаў Статут на польскай мове. У 1648 Статут на польскай мове надрукаваў у Варшаве каралеўскі друкар П. Элерт. Наступныя польскамоўныя выданні выйшлі ў Акадэмічнай друкарні ў Вільні ў 1693, 1744, 1786 і ў друкарні А. Марціноўскага ў 1819. У 1811 Сгатут у перакладзе на польскую і рускую мову выдадзены ў Санкт-Пецярбургу, у 1854 — у Маскве на беларускай мове.
 
Комплекснае выданне, прысвечанае Статуту Вялікага княстваКняства Літоўскага 1588, з нагоды яго 400-годдзя было падрыхтавана выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1989. Яно стала першай на Беларусі поўнай публікацыяй Статута. Выданне ўключае: нарыс «Сацыяльна-гістарычныя ўмовы ўзнікнення Статута Вялікага княстваКняства Літоўскага 1588 г.», дзе раскрыты ўмовы, пры якіх адбывалася падрыхтоўка і ўвядзенне ў дзеянне Статута; факсімільнае ўзнаўленне тэксту Статута, яго арыгінальны тэкст і пераклад на рускую мову; энцыклапедычны даведнік з 820 артыкулаў; паартыкульны каментарый; тэрміналагічны і імянны паказальнікі. Асноўная частка матэрыялаў даведніка — артыкулы пра тагачасныя адміністрацыйна-тэрэтарыяльны падзел ВКЛ, катэгорыі насельніцтва, саслоўі, службовыя асобы і пасады, судовы лад; віды злачынстваў і правапарушэнняў, меры пакарання і ўздзеяння за іх; грашовая сістэма, адзінкі вымярэння і інш. Змешчаны артыкулы пра крыніцы Статута і іншыя прававыя акты і дакументы XV—XVI ст., пра гісторыю падрыхтоўкі і выдання Статута, яго паліграфічныя і мастацкія асаблівасці. Шэраг артыкулаў прысвечаны выкарыстанню, збераганню і гісторыі даследавання Статута. У каментарыях разглядаецца прававая сутнасць і гісторыя распрацоўкі кожнай з уключаных у яго норм.
 
== Літаратура ==