Скуратоўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{Адміністрацыйная адзінка |Беларуская назва = Скуратоўскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = БССР |Статус = |Гімн = |Уваходзіць у = Бялыніцкі раён |Уключае...»
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 48:
'''Скурато́ўскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Бялыніцкі раён|Бялыніцкага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]. Цэнтр — вёска [[Скураты (Круглянскі раён)|Скураты]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе [[Круглянскі раён|Круглянскага раёна]] [[Аршанская акруга|Аршанскай акругі]] [[БССР]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе [[Талачынскі раён|Талачынскага раёна]] БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Мархлеўскі нацыянальны польскі сельсавет|Мархлеўскага нацыянальнага польскага сельсавета]]. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Паўлавіцкі сельсавет (Бялыніцкі раён)|Паўлавіцкага]] (11 населеных пунктаў: [[Баканава]], [[Варгуццева]], [[Вялікія Каскевічы]], [[Галошына]], [[Засенак]], [[Кіпячы (Круглянскі раён)|Кіпячы]], [[Саннікі (Круглянскі раён)|Саннікі]], [[Сідаркава]], [[Філатава]], [[Хралішчава]] і [[Царэўск]]) і [[Ляснянскі сельсавет (Бялыніцкі раён)|Ляснянскага]] (12 населеных пунктаў: [[Александрова (Круглянскі раён)|Александрова]], [[Арава]], [[Бурнеўка]], [[Гаўрылаўка]], [[Грыбіна (Круглянскі раён)|Грыбіна]], [[Красуля]], [[Лавуткі]], [[Лыскаўшчына]], [[Малая Арава]], [[Ражкі (Круглянскі раён)|Ражкі]], [[Скураты (Круглянскі раён)|Скураты]] і [[Трыпутня (Круглянскі раён)|Трыпутня]]) сельсаветаў<ref>Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.</ref>.
 
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.