Запрудскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48:
'''Запру́дскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Круглянскі раён|Круглянскага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Цэнтр — аграгарадок [[Запруддзе (Круглянскі раён)|Запруддзе]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года як '''Ляснянскі сельсавет''' у складзе Круглянскага раёна [[Аршанская акруга|Аршанскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Лясныя]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе [[Талачынскі раён|Талачынскага раёна]] БССР. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе [[Бялыніцкі раён|Бялыніцкага раёна]]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Загаранкаўскі сельсавет|Загаранкаўскага сельсавета]] і частка скасаванага [[Скуратоўскі сельсавет|Скуратоўскага сельсавета]] (12 населеных пунктаў: [[Александрова (Круглянскі раён)|Александрова]], [[Арава]], [[Бурнеўка]], [[Гаўрылаўка]], [[Грыбіна (Круглянскі раён)|Грыбіна]], [[Красуля]], [[Лавуткі]], [[Лыскаўшчына]], [[Малая Арава]], [[Ражкі (Круглянскі раён)|Ражкі]], [[Скураты (Круглянскі раён)|Скураты]] і [[Трыпутня (Круглянскі раён)|Трыпутня]])<ref>Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.</ref>. У красавіку 1963 года ў склад [[Круглянскі сельсавет|Круглянскага сельсавета]] перададзены 16 населеных пунктаў ([[Александрова (Круглянскі раён)|Александрова]], [[Арава]], [[Бурнеўка]], [[Гай (Круглянскі раён)|Гай]], [[Гаўрылаўка]], [[Грыбіна (Круглянскі раён)|Грыбіна]], [[Красуля]], [[Лавуткі]], [[Лыскаўшчына]], [[Навапруддзе]], [[Новае Радча]], [[Пралетарый (Круглянскі раён)|Пралетарый]], [[Ражкі (Круглянскі раён)|Ражкі]], [[Скураты (Круглянскі раён)|Скураты]], [[Старое Радча]] і [[Трыпутня (Круглянскі раён)|Трыпутня]])<ref>Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).</ref>. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Дудаковічы]]<ref>Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).</ref>. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Круглянскага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з [[Комсеніцкі сельсавет|Комсеніцкага сельсавета]] перададзены 6 населеных пунктаў (аграгарадок [[Запруддзе (Круглянскі раён)|Запруддзе]], вёскі [[Ахімкавічы 1]], [[Ахімкавічы 2]], [[Краснагор’е (Круглянскі раён)|Краснагор’е]], [[Петушкі (Круглянскі раён)|Петушкі]] і [[Тубышкі]]<ref>[https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913m0061089&p1=1 Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области]</ref>. 20 снежня 2014 года ў склад [[Круглянскі сельсавет|Круглянскага сельсавета]] перададзены 5 населеных пунктаў ([[Арэхаўка (Круглянскі раён)|Арэхаўка]], [[Вялікае Зубава]], [[Дудаковічы]], [[Лясныя]] і [[Пасырава]]), сельсавет перайменаваны ў Запрудскі<ref>[https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D915m0068333&p1=1 Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 декабря 2014 г. № 7-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Круглянского района Могилевской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 919 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 96,5 % — [[беларусы]], 3,4 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.