Клецкае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 110:
У XIV—XV стст. належала непасрэдна вялікім князям літоўскім. Вялікі князь [[Казімір IV Ягелончык|Казімір Ягелончык]] на пачатку валадарства называў княства воласцю, пазней — паветам, бо яно ўваходзіла ў яго ўладанні нароўне з іншымі валасцямі і паветамі, статусам не вылучалася. Вялікія князі [[Аляксандр Ягелончык]] і [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт Стары]] таксама называлі княства паветам. У 1492—1522 гадах належала князю [[Іван Васілевіч Яраславіч|Івану Васілевічу Яраславічу]], а затым яго сыну [[Фёдар Іванавіч Яраславіч|Фёдару Іванавічу]], называлася напэўна княствам, але ў дакументах Канцылярыі і старонніх асоб, звычайна, пісалася як «іменье», «добра».
 
Затым перайшло да вялікай княгіні [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]] з правамі яе папярэднікаў. Княгіня ўжывала да яго назвы «павет» і «княства». Апошнім падкрэслівала прыроду сваёй улады, якую здзяйсняла праз клецкіх намеснікаў і падстаростаў. У 1552—1555 гадах Бона правяла на тэрыторыі Клецкага княства адну з першых у Вялікім Княстве Літоўскім [[Валочная памера|валочных памер]]. Таксама тады была ажыццёўлена адміністрацыйная рэформа — падзел княства на 6 дзясяткаў (Валасны, Вяжэвіцкі, Канюшскі, Малеўскі, Сіняўскі, Цяцераўскі) быў зменены падзелам на 5 войтаўстваў. Непасрэдна вялікай княгіне Боне ў княстве належала 698 валок зямлі, у тым ліку зямля Клецка (каля 45 валок), мястэчка Сіняўка і 52 сёлаўсялы.
 
== Пад уладай Радзівілаў ==
З 1558 года княствам валодалі [[Радзівілы]], у межах як мела яго Бона — прыкладна тэрыторыя сучаснага [[Клецкі раён|Клецкага]] і паўднёвай паловы [[Нясвіжскі раён|Нясвіжскага раёна]]. Да 1575 года колькасць княжацкіх сёлаў скарацілася да 38 з-за іх узбуйнення, колькасць ворнай зямлі павялічылася да 809 валок. У 1586 годзе Радзівілы разам з Алыцкай і Нясвіжскай стварылі і Клецкую ардынацыю — буйное неадчужальнае ўладанне, якое склалася з іх Клецкага і [[Давыд-Гарадоцкае княства|Давыд-Гарадоцкага княстваў]]. Назву «Клецкае княства» ў XVI ст. Радзівілы амаль не ўжывалі, ужывалася назва «Клецкае панства». «Клецкае княства» пачынае стала ўжывацца ў радзівілаўскіх дакументах з XVII ст. Пры Радзівілах Клецкае княства мела атрыбуты дзяржаўнай адміністрацыйнай адзінкі ВКЛ — [[замкавы суд]], харугвахаругву клецкай шляхты. У 1791 годзе з Клецкага, [[Нясвіжскае княства|Нясвіжскага]] і [[Слуцкае княства|Слуцкага княстваў]] Радзівілаў утвораны [[Случарэцкі павет]] [[Новагародскае ваяводства|Наваградскага ваяводства]].
 
== Літаратура ==