Артур Шапенгаўэр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Артур Шапенгаўэр''' ({{мова-de|Arthur Schopenhauer}}; 22 лютага 1788, Данцыг (цяпер Гданьск) — [[21 вер...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:56, 2 сакавіка 2010

Артур Шапенгаўэр (ням.: Arthur Schopenhauer; 22 лютага 1788, Данцыг (цяпер Гданьск) — 21 верасня 1860, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філосаф.

Адзін з самых вядомых мысляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філасофію Імануіла Канта і філасофскія ідэі Усхода (у яго кабінэце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаўЭпіктэта, Авідыя, Ціцэрона й іншых, крытыкаваў сваіх сучаснікаў Гегеля і Фіхтэ. Называў існы свет, у супрацьпастаўленне сафістычным, як ён выказваўся, ізмышленнем Лейбніца, — «найгоршым з магчымых светаў», за што атрымаў мянушку «філосафа песімізму».

Асноўная філасоўская праца — «Свет як воля і ўяўленне» (1819), камэнтаваннем і папулярызацыяй якой Шапенгаўэр займаўся да самой смерці.