Станіслаў Пахалавецкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Станіслаў Пахалавецкі''' — каралеўскі сакратар і картограф [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:26, 2 сакавіка 2010

Станіслаў Пахалавецкі — каралеўскі сакратар і картограф Стэфана Баторыя.

Актыўная картаграфічная дзейнасць Пахалавецкага прапыдае на час полацкага паходу Стэфана Баторыя 1579 года, у выніку ён стварае шэраг карт і замалёвак асобных умацаванняў Полацкай зямлі. Яму належаць: карта Полацкага ваяводства, планы расійскіх крэпасцяў (разам з Станіславам Сулімоўскім) узятых каралём, у тым ліку два падрабязныя планы аблогі Полацка.

Карты і планы Пахалавецкага — адны з першых твораў ваеннай картаграфіі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ўяўляюць вялікую цікавасць для гісторыі архітэктуры і фартыфікацыі.

Літаратура

  • Казлоў Л. Р. Беларусь у працах польскіх картографаў XVI—XX ст. Мінск, 2004. ISBN 985-6119-42-1