Апаптоз: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=Апаптоз}} ({{lang-el|απόπτωσις}} — ападанне лісця), з'ява запраграмаванай клеткавай [[с...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:39, 3 сакавіка 2010

Шаблон:Вызнч (грэч. απόπτωσις — ападанне лісця), з'ява запраграмаванай клеткавай смерці, якая суправаджаецца наборам характэрных цыталагічных прыкмет (маркераў апаптозу) і малекулярных працэсаў, якія маюць адрозненні ў аднаклеткавых і мнагаклеткавых арганізмаў.

Апаптоз — форма гібелі клеткі, якія праяўляецца ў памяншэнні яе памеру, кандэнсацыі і фрагментацыі храматына, уплатненні вонкавай і цытаплазматычнай мембраны без выхаду змесціва клеткі ў навакольнае асяроддзе. Нягледзячы на тое, што звычайна больш прынцыповым з'яўляецца аспект праграмавання і актыўны характар гібелі, чым спадарожныя ёй марфалагічныя змены, часцей выкарыстоўваецца тэрмін «апаптоз», верагодна, з-за яго краткасці.

Упершыню апісаны нямецкім вучоным Карлам Вогтам у 1842. Тэрмін уведзены ў 1972 аўстралійцам Джонам Керам з сааўтарамі.