Адам Ежы Чартарыйскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 36:
У час вайны 1812 выехаў у [[Карлавы Вары|Карлсбад]], потым у [[горад Вена|Вену]]. У лістах да Аляксандра I прапаноўваў аднавіць Польскае каралеўства і ВКЛ у іх старажытных межах, з мадыфікаванай [[Канстытуцыя 3 мая|Канстытуцыяй 3 мая]] (1791), Статутам ВКЛ, 100-тысячным войскам. Пасля разгрому Напалеона і заняцця расійскім войскам [[Варшаўскае княства|Варшаўскага княства]] ўдзельнічаў у арганізацыі там новай адміністрацыі. Дарадца імператара Аляксандра I па польскім пытанні на [[Венскі кангрэс|Венскім кангрэсе]], рэдактар Канстытуцыі Каралеўства Польскага. Атрымаў пасаду сенатара-ваяводы і члена Адміністрацыйнай рады ў Варшаве.
 
Карыстаючыся блізкасцю да імператара, у 1823 паспрабаваў умяшацца ў справу зняволеных [[філаматы|філаматаў]]. Не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі [[Мікалай I (імператар расійскі)|Мікалая I]].
 
Падчас [[Паўстанне 1830-1831|Паўстання 1830—1831 гадоў]] узначаліў Нацыянальны ўрад узначальваў Сенат і кансерватыўны Нацыянальны ўрад у Варшаве, перашкаджаў правядзенню сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў. Пасля серыі ваенных няўдач лічыў немэтазгодным працягваць баявыя дзеянні супраць Расіі, а раіў дамагацца захавання ў Каралеўстве Польскім канстытуцыйных свабод пад скіпетрам Габсбургаў, Гогенцолернаў і нават Раманавых шляхам дыпламатычных дэмаршаў да заходнееўрапейскіх краін.