Выбранцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
др →‎Слуцкія выбранцы: вікіфікацыя, перанесена: Мікалай IМікалай I з дапамогай AWB
Радок 6:
 
== Слуцкія выбранцы ==
У 2-й палове 17 стагоддзя выбранцы засталіся только на [[Случчына|Случчыне]] (вёскі Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзёры, Сярагі). Яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне ([[пяхота]], [[мушкецёры]], [[грэнадзёры]]), у залежнасці ад вайсковага звання мелі зямельныя надзелы ад 0,5 да 1,5 валокі, якія пераходзілі ў спадчыну па мужчынскай лініі. Фармальна (з [[1659]]) выбранцы лічыліся ў войску ВКЛ, фактычна ж былі [[васалы|васаламі]] [[Магнат|магнатаўмагнат]]аў, мелі [[прывілей|прывілеі]] ад каралёў i магнатаў, вызваляліся ад падаткаў. Зброю і мундзіры куплялі за свой кошт, адзін тыдзень выбранцы служылі, другі — працавалі на сваім надзеле. У судовых адносінах яны былі экстэрытарыяльныя, падсудныя толькі суду ваеннага губернатара Слуцкага княства; у спрэчных справах са шляхтай, мяшчанамі i сялянамі выбранцы судзіліся ў замкавым судзе. Пасля акупацыі Беларусі [[Рacійская імперыя|Рacійскай імперыяй]] i скасавання слуцкага гарнізона [[Дамінік Радзівіл]] у [[1808]] намагаўся перавесці выбранцаў (каля 1500 чал.) на [[Паншчына|паншчыну]], што выклікала ix бунт i перадачу справы ў pacійскія суды. Частка выбранцаў даказала свае правы на [[дваранства]], іншыя — на вольнасць. У [[1811]] яны былі залічаны ў разрад [[Вольныя хлебаробы|вольных хлебаробаў]], але працягвалі судовую справу супраць [[Радзівіл]]а, адстойваючы свае правы на волю i зямлю. У [[1834]] годзе [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўны савет]] i цар [[Мікалай I (імператар расійскі)|Мікалай I]] прызналі ix «''не залічанымі ў сялянства''»; выбранцы былі прызнаны вольнымі, але ix зямля — памешчыцкай. Тады выбранцы адмовіліся плаціць чынш спадкаемцу Радзівіла князю Вітгенштэйну. Толькі ў [[1846]] Слуцк i землі 6 выбранецкіх вёсак былі выкуплены ў яго дзяржавай.
 
У [[1868]] г. выбранцы, спрабуючы замацаваць свае правы на зямлю, патрабавалі вылучыць ix вёскі ў асобную [[воласць]], не жадаючы быць у адной воласці з былымі [[прыгоннае права|прыгоннымі сялянамі]], але міравы з'езд пасрэднікаў адмовіў ім, не жадаючы патураць «шляхецкай пагардзе да хлопства». У [[1870]] выбранцы атрымалі люстрацыйныя акты на зямлю i ў [[1871]] г. перайшлі на выкупныя плацяжы. Да пачатку 20 стагоддзя мелі спецыфічныя рысы побыту, некаторыя выбранцы, што захавалі граматы, былі адноўлены ў правах дваранства.