Янка Запруднік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 8:
 
== Біяграфія ==
Сяргей Вільчыцкі нарадзіўся ў 1926 годзе ў мястэчку [[гарадскі пасёлак Мір|Мір]], калі гэтая частка Беларусі была пад уладай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшчы]]. Бацькі, настаўнікі па адукацыі, гаспадарылі на зямлі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР сям'я Вільчыцкіх падлягала высылцы ў [[Сібір]], але гэтаму перашкодзіў [[Вялікая Айчынная вайна|напад нацысцкай Германіі на СССР]].
 
У гады нямецкай акупацыі Сяргей Вільчыцкі закончыў у Міры пачатковую школу (1942), затым у [[Баранавічы|Баранавічах]] — прагімназію і тры курсы (з чатырох) гандлёвай школы (1943-44). Належаў да [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]]. Набліжэнне савецкай арміі да Баранавіч вымусіла Сяргея Вільчыцкага да адыходу ў Германію, ён запісаўся ў дапаможную службу нямецкай авіяцыі (Luftwaffehelfer). За месяц да капітуляцыі Германіі быў пераведзены ў [[30 грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС (Германія, 1918-1945)|30-ю вафэн-грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую)]], якая пад канец красавіка 1945 года перайшла ў [[Баварыя|Баварыі]] да амерыканцаў. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне»<ref>{{кніга|аўтар =Лозка А.Ю. |загаловак = Беларускі скаўтынг |месца =Мінск |выдавецтва =Полымя |год = 1997|старонак = 188 |isbn =985-07-0213-3 |тыраж =2500 }}</ref>. Потым паступіў на медыцынскі факультэт [[Цюбінгенскі ўніверсітэт|Цюбінгенскага ўніверсітэта]]. Да мая 1946 знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі.
Радок 21:
 
Ад сярэдзіны 1950-х гадоў Янка Запруднік актыўна ўдзельнічаў у працы [[Рада БНР|Рады БНР]] у выгнанні, займаў пасаду Сакратара інфармацыі<ref>Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. "Рада БНР 1947-1970. Падзеі. дакументы, асобы"</ref>. У 2018 годзе ўзнагароджаны [[Медаль да стагоддзя БНР|Медалём да стагоддзя БНР]].
 
Памёр у 2022 одзе. Адпяванне прайшло ў [[Саўт-Рывер]]ы ў [[Царква Святой Ефрасінні Полацкай (Саўт-Рывер)|царкве Святой Ефрасінні Полацкай]]. Янка Запруднік пахаваны на [[Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)|могілках]] царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку.
 
== Творчая і навуковая дзейнасць ==