Ян Юр’евіч Глябовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др ++
Радок 1:
{{вызнч|1='''Ян Юр'евіч ГЛЯБОВІЧ}}''' (~[[1480]] — [[23 красавіка]] [[1549]]) — літоўскі, магнат з роду [[род Глябовічаў|Глябовічаў]], сын смаленскага ваяводы [[Юрый Глябовіч|Юрыя]]. [[Вялікі канцлер літоўскі]] з [[1546]], [[Ваяводы віленскія|ваявода віленскі]] з [[1542]], ваявода полацкі з [[1532]], ваявода віцебскі з [[1529]].
 
Сын [[Юрый Глябовіч|Юрыя Глябовіча]], ваяводы смаленскага. З 1516 г. – маршалак каралеўскі. Належаў да прыхільнікаў двара, быў даверанай асобай кар. [[Бона Сфорца|Боны]]. У 1522 г. падтрымаў [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] пры заняцці вялікакняскага стальца. Староста мсціслаўскі і радашковіцкі (узг. 1527). У 1529 г. Я. Ю. Глябовіч у ліку камісараў па ўдакладненні мяжы паміж ВКЛ і Каронай. З 1529 г. — ваявода віцебскі. Вялікі пісар літоўскі (узг. 1530). З 1532 г. — ваявода полацкі.
 
Паводле [[Попіс 1528 году|Попісу 1528 году]], з сваіх і жонкавых маёнткаў выстаўляў 148 коней, а з маёнткаў сваіх "паней" яшчэ 88 коней. Прымаў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай (1534—1536). Перад пачаткам ваенных дзеянняў, дасылаў з Полацка здабытыя праз шпегаў даведкі пра падзеі ў Маскоўскай дзяржаве. Улетку 1535 г. Я.Ю. Глябовiч разам з Янам Радзiвілам і Юрыем Алелькавічам, кіраваў адной з трох груповак войска ВКЛ. Групоўка павінна была пад Полацкам падтрымаць дзеянні галоўнай арміі, але прадухіліць страты [[Себеж]]а не змагла. У лютым 1536 г. гетман А. Няміровіч разам з Я.Ю. Глябовічам спрабавалі вярнуць Себеж, але няўдала.
 
У снежні 1536 г. на чале пасольства ездзіў у Маскву, куды прыбыў 11 студзеня 1537 г. Пасольству не ўдалося заключыць міру з вяртаннем страчанага ў 1514 г. Смаленску. Было заключана перамір'е на 5 гадоў, пры гэтым за ВКЛ заставаўся Гомель, а за Маскоўскай дзяржавай — Себеж. У 1542 г. зноў з пасольствам у Маскве, перамір'е працягнутае на 7 гадоў. Па вяртанні з Масквы, атрымаў староствы бабруйскае і барысаўскае. У тым жа 1542 г., пасля смерці [[Альбрэхт Гаштольд|Альбрэхта Гаштольда]], прызначаны ваяводам віленскім. З 1546 г. — вялікі канцлер літоўскі.
 
У 1540-х паўстала пытанне пра аб'яднанне ВКЛ з Польшчай, вакол яго разгарнулася барацьба груповак. Пазіцыя Я. Ю. Глябовіча па гэтым пытанні мяняліся, спачатку ён выступаў за больш цесную сувязь ВКЛ з Каронаю, пазней яго погляды змяніліся.
 
Быў у шлюбе з Ганнай Фёдараўнай з Заслаўскіх (з 1537 г., паводле інш. з сяр. 1540-х), як пасаг атрымаў частку Заслаўя і Заслаўскага княства. Ад гэтага шлюбу меў сына [[Ян Янавіч Глябовіч|Яна]].
 
== Літаратура ==
* Заяц Ю.А. Заславль X-XVIII веков (историко-археологический очерк). – Мн.: Наука и техника, 1987;
* Спиридонов М.Ф. Заславль в XVI в. – Мн., 1998.
 
{{Вялікія канцлеры літоўскія}}
{{пачатак артыкулу}}
{{DEFAULTSORT:Глябовіч Ян Юр'евіч}}