Бруна фон Кверфурт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
Як толькі Бруна са спадарожнікамі ступіў на зямлю паганцаў (прусаў або літоўцаў), то быў схоплены і прыведзены да тамтэйшага князька [[Нецімер]]а і стаў угаворваць таго ахрысціцца. Атрымаўшы адмову Бруна спаліў паганскіх ідалаў, за што быў асуджаны да спалення. Аднак распаліць вогнішча пад Брунам паганцы не здолелі і палічылі гэта за знак — Нецімер вызваліў Бруна і разам з 300 набліжанымі, напэўна дружынай, ахрысціўся. Праз гэтага ў яго адбыўся канфлікт са сваякамі. Магчыма, сваякі былі супраць хрышчэння і патрабавалі пакарання Бруна, а хутчэй Нецімер пад уплывам Бруна настойваў на хрышчэнні сваякоў — нават загадаў забіць свайго брата, які адмовіўся ахрысціцца.
Далейшая місія Бруна склалася няўдала. З уладанняў Нецімера ён накіраваўся далей і апынуўся ва ўладаннях іншага князька — [[Зебедэн]]а. Там [[9 сакавіка]] [[1009]] года Бруна схапілі і загадам князька адсеклі галаву, а яго 18 спадарожнікаў павесілі. Галаву Бруна кінулі ў раку. Вельмі познія крыніцы раку называюць Алстрай (*''Alstros''), некаторыя даследчыкі атаясняюць яе з Ятрай (цяпер [[Рака Ятранка|Ятранкай]]), прытокам [[Рака Моўчадзь|Моўчадзі]]. Хоць слушнасць назвы ракі як Алстара і атаяснення яе з Ятрай неверагодная, у [[
Пра далейшыя падзеі крыніцы разыходзяцца, адны сцвярджаюць, што рэшткі Бруна і яго спадарожнікаў былі выкуплены нейкім рускім князем, які над імі пабудаваў царкву і што Бруна шанаваўся як святы рускай царквой. Іншыя, што рэшткі выкупіў польскі кароль Баляслаў. Магло аднак адбыцца і першае і другое — спачатку рэшткі Бруна і яго спадарожнікаў трапілі да рускага князя, магчыма тураўскага [[Святаполк (вялікі князь кіеўскі)|Святаполка]], калі Бруна на праўдзе пайшоў з місіяй з Русі і яго горада Турава, дзе да таго ж знаходзіўся біскуп Райнберн. А пасля рэшткі выкупіў кароль Баляслаў. Неўзабаве (да [[13 ліпеня]] [[1024]]) Бруна быў кананізаваны, ва ўрачыстай імшы ўдзельнічаў імператар Генрых.
|