Любань (Вілейскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 75:
У часы Расійскай імперыі маёнтак быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб. Пазней у 1820-ыя гг. перайшоў у валоданне [[Ян Віктаравіч Любанскі|Яна Віктаравіча Любанскага]], яго сына [[Ян Канты Любанскі|Яна Янавіча Любанскага]] (1820—1884) і ўнука [[Аляксандр Янавіч Любанскі|Аляксандра Янавіча Любанскага]] (1863—1832).
 
У 1861 г. у маёнтку Любань з фальваркамі ў [[Вілейскі павет (Расійская імперыя)|Вілейскім павеце]] налічвалася 1137 прыгонных душ мужчынскага полу (у тым ліку 13 дваровых) і 224 з далёкіх двароў. Усяго карыснай зямлі ў маёнтку было 4480 дзесяцін (па 3,9 дзесяціны на душу). Прыгону адбывалася 156 дзён з двара для прыгонных мужчынскага полу і 104 дня для душ жаночага полу. Згону было па 12 дзён для працоўных душ мужчынскага і жаночага полу. Натуральныя павіннасці былі наступныя: будаўнічыя па меры патрэбы, начная варта па чарзе<ref>[https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br236566 Извлечение из описаний помещичьих имений в 100 душ и свыше ; Приложения к трудам Редакционных коммиссий для составления Положений о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости : сведения о помещичьих имениях. Виленская губерния.]</ref>.
 
У [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннай Польшчы]] 5 лютага 1922 г. [[Аляксандр Янавіч Любанскі|Аляксандр Любанскі]] (1863—1832) прадаў за 42 мільёны 214 тысяч польскіх злотых Леаніду Кракаву свой маёнтак Любань (які на той час складаўся з 11 750 гектараў зямельных угоддзяў, з іх — 500 га ворыва, 650 га лугоў, 4300 га лесу)<ref>[https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br236566 https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref>.
 
Леанід Кракаў, аднак, не быў шчаслівым пакупніком новага маёнтка, бо ў перыяд эканамічнага крызісу ў Польшчы ў 1930-я гг. трапіў у вір няўдалых фінансавых спекуляцый, таму маёнтак Любань перайшоў ва ўласнасць аднаго з польскіх дзяржаўных банкаў.