Любань (Вілейскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 71:
 
== Гісторыя ==
Назва сучаснай вёскі не з’яўляецца аўтэнтычнай, бо на гэтым месцы да стварэння маёнтка Любань існавала вёска пад назвай Юхавічы, якая ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у [[1536]] г. як "«сяло Юхавічы"» на ускрайку Юхавіцкай пушчы. У Юхавічах у 1789 г. мелася карчма, якая стаяла на перакрыжаванні дарог з Чурлёнаў на Куранец і старой ваеннай дарогі з Вільні. У познія часы [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] вёска (як і іншыя навакольныя землі) належала [[Род Агінскіх|князям Агінскім]]. У першыя гады Расійскай Імперыі маёнтак быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб.
 
У 1806 г. [[Ян Віктаравіч Любанскі]] набыў маёнтак Маркава, да якога належыла таксама вёска Юхавічы. Ян Любанскі для паляпшэння сваёй гаспадаркі актыўна скупліваў, а часам захопліваў і адсуджваў навакольныя землі сваіх суседзяў-землеўласнікаў. Ён таксама вырашыў пабудаваць сваю ўласную рэзідэнцыю пад назвай "«Любанова"» ці "«Любань"» і выбраў маляўнічую мясцовасць на ўзлеску Юхавіцкай пушчы, дзе праекту будаўніцтва суцэльнага садова-паркавага і архітэктурнага ансамбля "«замінала"» вёска Юхавічы, што месцілася побач. Таму ў Ян Любанскі ў час будаўніцтва рэзідэнцыі ў 1807—1808 гг. высяліў сялян з вёскі Юхавічы ва ўрочышча Кузюткі, што месцілася каля Маркаўскага маёнтка, і засценкі Кульшыно, Астравы, Красны Бераг, Чабатары. Сяляне ва ўрочышча Кузюткі па-ранейшаму называлі сябе юхаўчанамі і з цягам часу афіцыйнай назвай новай вёскі ва ўрочышчы Кузюткі ўсё ж стала "«Юхавічы"». Зараз гэта вёска знаходзіцца ў межах Маладзечанскага раёна.
 
Пазней маёнтак Любань перайшоў у валоданне сына [[Ян Віктаравіч Любанскі|Яна Любанскага]] — [[Ян Канты Любанскі|Яна Янавіча Любанскага]] (1820—1884) і ўнука [[Аляксандр Янавіч Любанскі|Аляксандра Янавіча Любанскага]] (1863—1932).