Любань (Вілейскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 75:
У 1806 г. [[Ян Віктаравіч Любанскі]] набыў маёнтак Маркава, да якога належыла таксама вёска Юхавічы. Ян Любанскі для паляпшэння сваёй гаспадаркі актыўна скупліваў, а часам захопліваў і адсуджваў навакольныя землі сваіх суседзяў-землеўласнікаў. Ён таксама вырашыў пабудаваць сваю ўласную рэзідэнцыю пад назвай «Любанова» ці «Любань» і выбраў маляўнічую мясцовасць на ўзлеску Юхавіцкай пушчы, дзе праекту будаўніцтва суцэльнага садова-паркавага і архітэктурнага ансамбля «замінала» вёска Юхавічы, што месцілася побач. Таму ў Ян Любанскі ў час будаўніцтва рэзідэнцыі ў 1807—1808 гг. высяліў сялян з вёскі Юхавічы ва ўрочышча Кузюткі, што месцілася каля Маркаўскага маёнтка, і засценкі Кульшыно, Астравы, Красны Бераг, Чабатары. Сяляне ва ўрочышча Кузюткі па-ранейшаму называлі сябе юхаўчанамі і з цягам часу афіцыйнай назвай новай вёскі ва ўрочышчы Кузюткі ўсё ж стала «Юхавічы». Зараз гэта вёска знаходзіцца ў межах Маладзечанскага раёна.
 
У часы [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання (1830—1831) (Вілейскі раён)|Лістападаўскага паўстання (1830—1831)]] пляменнік Яна Віктаравіча Любанскага [[Віктар Міхайлавіч Любанскі]], які ў тыя часы жыў у Любані, стаў адным з начальнікаў штаба Вілейскага павятовага апалчэння паўстанцаў і нават з атрадам даў бой расійскім урадавым войскам каля Любані.
 
Паводле інвентару за 1847 год, у маёнтку Любань (з 19 населеных пунктаў) цалкам налічвалася 953 мужчынскія і 889 жаночых душ. Акрамя прыгонных абавязкаў сяляне павінны былі паставіць для двара маянткоўца 418 курэй, больш за 4 тысячы яек і 836 копаў (1 капа – 60 штук) сушаных баравікоў.