Любань (Вілейскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
Назва сучаснай вёскі не з’яўляецца аўтэнтычнай, бо на гэтым месцы да стварэння маёнтка Любань існавала вёска пад назвай Юхавічы, якая ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у [[1536]] г. як «сяло Юхавічы» на ускрайку Юхавіцкай пушчы. У Юхавічах у 1789 г. мелася карчма, якая стаяла на перакрыжаванні дарог з Чурлёнаў на Куранец і старой ваеннай дарогі з Вільні. У познія часы [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] вёска (як і іншыя навакольныя землі) належала [[Род Агінскіх|князям Агінскім]]. У першыя гады Расійскай Імперыі маёнтак быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб.
 
У 1806 г. [[Ян Віктаравіч Любанскі]] набыў маёнтак Маркава, да якога належыла таксама вёска Юхавічы. Ян Любанскі для паляпшэння сваёй прыватнай гаспадаркі актыўна скупліваў, а часам захопліваў і адсуджваў навакольныя землі сваіх суседзяў-землеўласнікаў. Ён таксама вырашыў пабудаваць сваю ўласную рэзідэнцыю пад назвай «Любанова» ці «Любань» і выбраў маляўнічую мясцовасць на ўзлеску Юхавіцкай пушчы, дзе праекту будаўніцтва суцэльнага садова-паркавага і архітэктурнага ансамбля «замінала» вёска Юхавічы, што месцілася побач. Таму ў Ян Любанскі ў час будаўніцтва рэзідэнцыі ў 1807—1808 гг. высяліў сялян з вёскі Юхавічы ва ўрочышча Кузюткі, што месцілася каля Маркаўскага маёнтка, і засценкі Кульшыно, Астравы, Красны Бераг, Чабатары. Сяляне ва ўрочышча Кузюткі па-ранейшаму называлі сябе юхаўчанамі і з цягам часу афіцыйнай назвай новай вёскі ва ўрочышчы Кузюткі ўсё ж стала «Юхавічы». Зараз гэта вёска знаходзіцца ў межах [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага раёна]].
 
У часы [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання (1830—1831) (Вілейскі раён)|Лістападаўскага паўстання (1830—1831)]] пляменнік Яна Віктаравіча Любанскага [[Віктар Міхайлавіч Любанскі]], які ў тыя часы жыў у Любані, стаў адным з начальнікаў штаба Вілейскага павятовага апалчэння паўстанцаў і нават з атрадам даў бой расійскім урадавым войскам каля Любані.
Радок 88:
 
Недалёка ад маёнтка Любань — каля вёскі Гарадзішча (цяпер гэта — пагорак паміж [[Царква Свяціцеля Ціхана (Вілейка)|вілейскай царквой Свяціцеля Ціхана]] і новымі ляснымі могілкамі) — на каталіцкіх могілках размяшчаўся сямейны [[склеп]] з пахаваннямі прадстаўнікоў [[род Любанскіх|роду Любанскіх]] (які існуе ў паўразбураным стане і цяпер)<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref><ref>[https://budzma.org/news/vileyka-mohilki.html Вы ведалі, што ў кіламетры ад Вілейкі ёсць старыя могілкі з рэшткамі касцёла і сямейным склепам шляхецкага роду?]</ref>.
 
У часе Першай сусветнай вайны у 1917 г. у Любані быў створаны партызанскі атрад, які даваў адпор нямецкім войскам, якія забіралі ў сялян хлеб, жывёлу і сена.
 
У [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннай Польшчы]] 5 лютага 1922 г. [[Аляксандр Янавіч Любанскі|Аляксандр Любанскі]] (1863—1932) прадаў за 42 мільёны 214 тысяч польскіх злотых Леаніду Кракаву свой маёнтак Любань (які на той час складаўся з 11 750 гектараў зямельных угоддзяў, з іх — 500 га ворыва, 650 га лугоў, 4300 га лесу)<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref>.
 
Леанід Кракаў, аднак, не быў шчаслівым пакупніком новага маёнтка, бо ў перыяд эканамічнага крызісу ў Польшчы ў 1930-я гг. трапіў у вір няўдалых фінансавых спекуляцый, таму маёнтак Любань у 1932 г. перайшоў ва ўласнасць аднаго з польскіх дзяржаўных банкаў. Адміністратарам быў назначаны Вітольд Грыгор’еўскі, якога за злоўжыванні ў маі 1938 г. замянілі інжынерам Зыгмунтам Шэліскім. У сваю чаргу аканомам маёнтка з 1930 па 1939 г. быў Васіль Гісіч, ураджэнец вёскі Ручыца.
 
З 1939 г. вёска ў складзе [[БССР]], а з 1991 г. у складзе Рэспублікі Беларусь.