Bésame mucho: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Bésame Mucho (''Бэсамэ муча''), што перакладаецца з іспанскай як ''«Цалуй мяне шма...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:58, 5 сакавіка 2010

Bésame Mucho (Бэсамэ муча), што перакладаецца з іспанскай як «Цалуй мяне шмат» ці «Цалуй мяне мацней» - песня, напісаная мексіканскім кампазітарам Кансуэлай Веласкес у 1940 годзе перад сваім шаснаццацігоддзем. Песня вельмі хутка стала адным з папулярных хітоў 20 стагоддзя.

Па словах самой Веласкес на напісанне песні яе натхніла арыя з оперы Goyescas, вядомага іспанскага кампазітара Энрыке Гранадаса.

У 1944 годзе Бэсамэ муча стала першай мексіканскай песняй, якая перамагла ў Нью-Ёркскім хіт-парадзе.

Кавер-версіі

Існуюць варыянты песні на англійскай, французскай, японскай, в'етнамскай, рускай і іншых мовах. Песню ў розных варыянтах і аранжыроўках выконвалі больш як 700 выканаўцаў па ўсім свеце, у тым ліку:

і іншыя.

Беларускія выканаўцы песьні

Матыў «Бэсамэ муча» гучыць у песні «Работа» з альбому гурта «Крамбамбуля» «Каралі раёну».

У альбоме Умные вещи (1995) гурта Neuro Dubel ёсць песня з назвай Бэссаме муче, праўда да арыгінальнай версіі яна мае даволі ўскоснае дачыненне.

Фільмы

Кампазіцыя таксама выкарыстоўвалася ў якасці саўндтрэку да фільмаў: Вялікія спадзяванні (Great Expectations), A toda máquina, Месяц над матэлем (The moon over parador), Арызонская мара (Arizona Dream), Масква слязам не верыць (Москва слезам не верит) і Усмешка Моны Лізы (Mona Lisa Smile).

Вонкавыя спасылкі