Кхмеры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63:
У перыяд [[Кхмерская Рэспубліка|Кхмерскай Рэспублікі]] ў [[Камбоджа|Камбоджы]] былі адменены афіцыйныя [[тытул]]ы, усе [[Грамадзянін|грамадзяне]] прызнаваліся роўнымі. Але найбольш разбуральнымі для традыцыйнага грамадства стаў перыяд дыктатуры [[Чырвоныя кхмеры|чырвоных кхмераў]], калі значная частка насельніцтва была вынішчана або вымушана пакінуць свае землі. Ранейшыя сацыяльныя адрозненні зніклі<ref>[https://culturalatlas.sbs.com.au/cambodian-culture/cambodian-culture-core-concepts Cambodian Culture - Core Concepts]</ref>. Новыя сацыяльныя адрозненні пачалі ўсталёўвацца пасля рэформы [[1989]] г. выключна на аснове матэрыяльнага дабрабыту.
 
Асноўнай грамадскай адзінкай застаецца [[сям'я]], якая можа быць як малой нуклеарнай, так і вялікай пашыранай. На чале сям'і звычайна стаіць мужчына-бацька, але адносна распаўсюджаныя няпоўныя сем'і на чале ўдавы. Чальцы дворагаспадаркі звычайна дзеляць паміж сабой працу, ежу і рэсурсы. Сем'і не аб'ядноўваюцца ў роды, аднак вызначаецца кола блізкіх кроўных сваякоў ''бонг-пон''. У сельскіх абшчынах суседзі часцяком з'яўляюцца сваякамі, таму яны кааперуюцца і аказваюць узаемадапамогу. Назвы сваяцтва абазначаюць адносны ўзрост і адрозніваюць братоў і сясцёр бацькоў у адпаведнасці з іх узростам адносна бацькоў. Роднасныя назвы могуць выкарыстоўвацца для звароту да несваякоў таго ж ці ніжэйшага сацыяльнага статусу<ref>[https://factsanddetails.com/southeast-asia/Cambodia/sub5_2c/entry-2885.html FAMILIES, MEN AND WOMEN IN CAMBODIA]</ref>. Сямейная маёмасць складаецца з прыватнай маёмасці мужа і жонкі, а таксама іх агульных набыткаў. Умоўна спадчына падзяляецца паміж дзецьмі пароўну, але ў рэчаіснасці сын або дачка, якія застаюцца з бацькамі да іх старасці, атрымоўваюць болей, чым іншыя. У мінулым назіранне за старымі бацькамі было абавязкам старэйшага сына.
 
== Заўвагі ==