Кхмеры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66:
 
Назвы сваяцтва абазначаюць адносны ўзрост і адрозніваюць братоў і сясцёр бацькоў у адпаведнасці з іх узростам адносна бацькоў. Роднасныя назвы могуць выкарыстоўвацца для звароту да несваякоў таго ж ці ніжэйшага сацыяльнага статусу<ref>[https://factsanddetails.com/southeast-asia/Cambodia/sub5_2c/entry-2885.html FAMILIES, MEN AND WOMEN IN CAMBODIA]</ref>. Сямейная маёмасць складаецца з прыватнай маёмасці мужа і жонкі, а таксама іх агульных набыткаў. Умоўна спадчына падзяляецца паміж дзецьмі пароўну, але ў рэчаіснасці сын або дачка, якія застаюцца з бацькамі да іх старасці, атрымоўваюць болей, чым іншыя. У мінулым назіранне за старымі бацькамі было абавязкам старэйшага сына.
 
=== Творчасць ===
Кхмерскі [[фальклор]] надзвычай багаты, уключае шырокае кола жанраў. Адным з найбольш папулярных нават у нашы дні з'яўляюцца кароткія бытавыя гісторыі, якія дэманструюць поспехі іх герояў<ref>[http://sealang.net/sala/archives/pdf8/jacob1993short.pdf The short stories of cambodian - popular tradition]</ref>. Вусная народная творчасць здаўна была пераплецена з [[літаратура|літаратурнай]]. Кхмерская літаратура сфарміравалася ў перыяд [[сярэднявечча]] і прадстаўлена пераважна запісамі ўжо пасля заняпаду [[Ангкорская імперыя|Ангкорскай імперыі]]. Спавяданне [[індуізм]]у, а потым [[будызм]]у спрыяла ўплыву [[Індастан|індыйскай]] культуры, у прыватнасці складанню «''Рэамкерты''»<ref>[https://asiasociety.org/education/reamker Reamker - Asia Society]</ref><ref>[http://www.cambodiancommunityday.org/index.php?option=com_content&view=article&id=454&Itemid=812 The Khmer Reamker overview - Cambodian Community Day]</ref>, кхмерскай версіі «[[Рамаяна|Рамаяны]]», а таксама [[рэлігія|рэлігійных]] і [[Дыдактыка|дыдактычных]] вершаваных сачыненняў будысцкіх манахаў [[17 стагоддзе|XVII]] — [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. У сярэднявеччы быў распрацаваны жанр ''састра лбаэнг'' — фантастычных прыгодніцкіх твораў, што запісваліся на мове [[палі]] і [[кхмерская мова|кхмерскай мове]]<ref>[http://www.manusya.journals.chula.ac.th/wp-content/uploads/2021/06/26-84-92.pdf Santi Pakdeekam LITERARY ELEMENTS OF THE SĀSTRĀ LBAENG]</ref>. Іх героі і сюжэтныя лініі траплялі ў вусны фальклор. У канцы [[16 стагоддзе|XVI]] — пачатку XVII ст. была складзена эпічная «Паэма пра [[Ангкар-Ват]]»<ref>[https://www.academia.edu/50811955/A_commentary_on_Lboek_Angkor_Vat Nhim Sotheavin A commentary on Lboek Angkor Vat]</ref>.
 
== Заўвагі ==