Кхмеры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
[[Гісторыя]] кхмераў прасочваецца з эпохі дзяржавы [[Фунань]], заснаванай згодна паданню [[Індастан|індыйскім]] брахманам. З Індыі былі запазычаны асноўныя [[рэлігія|рэлігіі]] — [[індуізм]] (да [[14 стагоддзе|XIV]] ст.) і [[будызм]]. Але [[генетыка|генетыкі]] не знайшлі актыўнага ўнёску індыйцаў у генетычнай спадчыне сучасных кхмераў. Мяркуецца, што іх прамымі продкамі былі першыя людзі сучаснага тыпу, якія дасягнулі [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] ў глыбокай старажытнасці. Калыскай кхмерскага народа сталі ніжняе і сярэдняе рэчышчы [[Меконг]]а.
 
Карані многіх традыцый кхмерскай [[архітэктура|архітэктуры]], выяўленчага [[мастацтва]], [[Літаратура|літаратуры]] і [[Музыка|музыкі]] паходзяць з перыяду [[Кхмерская імперыя|Кхмерскай імперыі]], магутнай дзяржавы [[сярэднявечча]] з цэнтрам у [[Ангкор]]ы. Тым не меней, вялізарны ўплыў на лёс кхмерскага народа аказалі трагічныя падзеі другой паловы [[20 стагоддзе|XX]] ст. — [[Грамадзянская вайна ў Камбоджы|грамадзянская вайна]], дыктатура [[чырвоныя кхмеры|чырвоных кхмераў]], [[сацыялізм|сацыялістычныя]] пераўтварэнні, якія разбурылі традыцыйнае [[грамадства]], прывялі да гібелі і збяднення значных пластоў насельніцтва, складанню кхмерскай [[эміграцыя|эміграцыі]] далёка ад межаў традыцыйнага рассялення. У нашы дні адбываецца паступовае адраджэнне кхмерскай [[культура|культуры]].
 
Ангкор, сталіца Кхмерскай імперыі, уваходзіць у спіс [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[ЮНЕСКА]] і з'яўляецца адным з найбольш наведваемых помнікаў культуры ў свеце.
 
== Паходжанне ==