Кхмеры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103:
[[Будызм]] у форме [[махаяна]] пачаў распаўсюджвацца сярод кхмераў не пазней за [[5 стагоддзе|V]] ст., аднак доўгі час знаходзіўся ў цені [[індуізм]]у. Толькі ў [[12 стагоддзе|XII]] ст. Джаяварман VII зрабіў яго афіцыйнай рэлігіяй<ref>[https://www.siemreap.net/visit/about-cambodia/general-info/religion/ Religion]</ref>. Адзін з сыноў Джаявармана VII навучаўся ў [[Анурадхапура|Анурадхапуры]], адкуль вярнуўся прыхільнікам вучэння [[тхеравада]]. З канца [[13 стагоддзе|XIII]] ст. яно стала дамінуючым. Прыняцце тхеравады спарадзіла магутны сацыяльны зрух ў кхмерскім грамадстве, паколькі значыла адмову ад сацыяльнага пласту ўплывовых [[святар]]оў на карысць [[манах|манаскіх]] абшчын, набліжаных да вернікаў. Тхеравада не патрабавала ад манахаў абавязковага пажыццёвага адрачэння. Большасць з іх праводзіла ў [[кляштар]]ах ''ват'' толькі пэўныя гады юнацтва, атрымоўвала ў іх бясплатную адукацыю і не губляла сувязей са свецкімі сваякамі. Дзякуючы гэтаму ў дакаланіяльны перыяд узровень пісьменнасці кхмераў быў адносна высокім.
 
У [[1855]] г. у [[Камбоджа|Камбоджы]] з'явіўся манаскі ордэн ''дхамамаютыка'' (''тамаютэк''), што выступаў за рэфармаванне і паляпшэнне адукацыі. Ён карыстаўся падтрымкай з боку [[манарх]]аў і нават склаў асобную [[іерархія|іерархію]]. Большасць будысцкіх манахаў захавала адданасць традыцыйнай абшчыне ''маха'' са сваёй іерархіяй. У [[1970]] г. у краіне існавала 3 369 ''ват''аў, толькі 139 з іх падпарадкоўваліся ''дхамамаютыка''<ref>[https://www.buddhismtoday.com/english/world/country/013-lao.htm Phra Rajavaramuni A Doubtful Fate of Laotian and Cambodian Buddhism]</ref>. Подзел на 2 ордэны быў часова скасаваны ў [[1981]] — [[1991]] гг., але зноў быў адроджаны пасля рэстаўрацыі манархіі<ref>[https://encyclopediaofbuddhism.org/wiki/Dhammayuttika_Nikaya Dhammayuttika Nikaya - Encyclopedia of Buddhism]</ref>.
 
У [[1914]] — [[1970]] гг. улады Камбоджы актыўна прыцягвалі манахаў да ўдзелу ў паляпшэнні адукацыі і грамадскай працы.
 
== Заўвагі ==