Сан-Сальвадор (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
др вікіфікацыя
Радок 23:
}}
 
'''Сан-Сальвадор''' ({{lang-en|San Salvador}}), вядомы таксама як '''Уотлінгс''' ({{lang-en|Watlings}})  — [[востраў]] у [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіяне]] ў складзе [[Багамскія Астравы|Багамаў]]. Відавочна, першы востраў [[Новы Свет|Новага Свету]], адкрыты [[Хрыстафор Калумб|Хрыстафорам Калумбам]].
 
Плошча вострава - — 163 км². Насельніцтва - — 903 чал. (2010  г.)
 
== Геаграфія ==
Востраў Сан-Сальвадор знаходзіцца ў 309,8  км на паўднёвы ўсход ад [[Горад Насау|Насау]], сталіцы [[Багамскія Астравы|Багамскіх Астравоў]] і ў 8624,75  км на паўднёвы захад ад [[Мінск]]а. Прасціраецца прыкладна на 21  км у даўжыню і 8  км у шырыню.
 
Сфарміраваны каля 2 - — 1  млн гадоў таму [[Каралавыя паліпы|караламі]]. Выкапнёвыя каралы часцяком знаходзяць каля Коўкберн-Таўна, галоўнага паселішча на востраве.
 
Сан-Сальвадор вельмі нізкі. Найвышэйшы пункт - — 1,049  м над узроўнем [[Атлантычны акіян|акіяна]]. Берагі пясчаныя. Шмат [[пляж]]аў. Значная частка паверхні занята ўнутранымі [[лагуна]]мі. Найбольшая з іх мае назву Вялікае возера.
 
Акіян каля Сан-Сальвадора знакаміты сваёй празрыстасцю (да 150  м бачання).
 
[[Клімат]] пераходны ад трапічнага да субтрапічнага. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння [[Трапічны цыклон|трапічных цыклонаў]].
 
== Гісторыя ==
[[File:Alain Manesson Mallet - circa 1685 - The Islet Guanahani or San Salvador - Fig 22.jpg|thumb|left|Гуанахані (мал. 1685  г.)]]
Старажытная гісторыя вострава Сан-Сальвадор мала вядомая. Мяркуюць, што менавіта яго [[12 кастрычніка]] [[1492]]  г. адкрыў [[Хрыстафор Калумб]]. У апісанні вялікага мараплаўца, першы адкрыты ім у [[Новы Свет|Новым Свеце]] востраў меў вялікую ўнутраную [[лагуна|лагуну]], прасторную [[гавань]], быў населены міралюбнымі [[індзейцы|індзейцамі]]-''[[лукая]]''. Яны называлі сваю малую радзіму '''Гуанахані'''. Калумб даў востраву іншае найменне Сан-Сальвадор у гонар [[Ісус Хрыстос|збавіцеля]].
 
Сучасны востраў Сан-Сальвадор сапраўды падыходзіць да апісання, пакінутага Калумбам. Аднак існуюць і іншыя астравы-кандыдаты, каб звацца Гуанахані. Дакладны лёс мясцовых індзейцаў не вядомы. Хутчэй за ўсё, пазней яны былі вывезены з вострава іспанцамі ў якасці таннай працоўнай сілы.
 
У [[XVIII стагоддзе|XVIII]]  — пачатку [[XX стагоддзе|XX]] стст. востраў афіцыйна называўся Уотлінгс у гонар [[Вялікабрытанія|брытанскага]] [[пірацтва|пірата]] і адміністратара Джона Уотлінга. У [[1783]]  г. быў населены бежанцамі з [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]], якія не прынялі [[Вайна за незалежнасць ЗША|Амерыканскую рэвалюцыю]]. Яны стварылі плантацыі [[бавоўна|бавоўны]], займаліся [[рыбалоўства]]м і [[гандаль|гандлем]]. Значную частку працы выконвалі [[рабства|рабы]] [[афрыка]]нскага паходжання. У [[1834]]  г. рабства было адменена, але нашчадкі рабоў да сёй пары складаюць большасць мясцовых жыхароў.
 
У [[1925]]  г. востраў быў вызначаны як першая зямля, адкрытая Калумбам, і канчаткова атрымаў назву Сан-Сальвадор.
 
== Інфраструктура ==
Адміністрацыйны цэнтр Сан-Сальвадора  — Коўкберн-Таўн з'яўляеццаз’яўляецца адносна невялікім паселішчам з некалькімі сотнямі жыхароў. На поўнач ад яго знаходзяцца міжнародны [[аэрапорт]], марскі [[курорт]] і навукова-даследчы цэнтр. У Коўкберн-Таўне працуе марскі [[порт]]. Яшчэ два прычалы размешчаны на поўдні і на поўначы Сан-Сальвадора.
 
Галоўная галіна [[эканоміка|эканомікі]]  — [[турызм]].
 
== Спасылкі ==
* [http://www.bahamas.com/out-islands/san-salvador-island San Salvador] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20130310091156/http://www.bahamas.com/out-islands/san-salvador-island |date=10 сакавіка 2013 }}
* [http://www.myoutislands.com/bahamas-resorts/san-salvador-map.cfm San Salvador & Rum Cay, The Bahamas]
* [http://www.geographia.com/bahamas/bsssin01.htm The Land of Lakes]
 
==Спасылкі==
{{Commons|Category:}}
*[http://www.bahamas.com/out-islands/san-salvador-island San Salvador] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20130310091156/http://www.bahamas.com/out-islands/san-salvador-island |date=10 сакавіка 2013 }}
*[http://www.myoutislands.com/bahamas-resorts/san-salvador-map.cfm San Salvador & Rum Cay, The Bahamas]
*[http://www.geographia.com/bahamas/bsssin01.htm The Land of Lakes]
{{Раёны Багамскіх астравоў}}