Кхмеры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 97:
== Рэлігія ==
=== Традыцыйныя вераванні ===
Абсалютная большасць сучасных кхмераў — [[будызм|будысты]]. Тым не меней, яны захоўваюць веру ў шматлікіх духаў ''неак-та'' і [[культ продкаў]]. Лічыцца, што духі кантралююць пэўную мясцовасць, з'яўляюццаз’яўляюцца гаспадарамі зямлі і вады, могуць усяляцца ў людзей і перадаваць праз іх сваю волю<ref>[https://www.newmandala.org/the-desertion-of-cambodias-spirits ALEXANDRA KENT The desertion of Cambodia’s spirits]</ref>. У большасці кхмерскіх дамоў існуюць [[алтар]]ы для шанавання бліжэйшых памерлых сваякоў. З [[1841]] г. адзначаецца штогадовае 15-дзённае свята ''Пчум-Бем'', падчас якога духаў продкаў «кормяць» [[рыс]]авымі шарыкамі<ref>[https://www.khmertimeskh.com/539599/feeding-the-ancestors-spirits/ Feeding the ancestors’ spirits]</ref>. Яно інтэгравана ў будысцкі [[рытуал]]ьны цыкл, арганізуецца ў будысцкіх [[кляштар]]ах, аднак мае болей старажытную аснову.
 
=== Індуізм ===
Радок 105:
[[Будызм]] у форме [[махаяна]] пачаў распаўсюджвацца сярод кхмераў не пазней за [[5 стагоддзе|V]] ст., аднак доўгі час знаходзіўся ў цені [[індуізм]]у. Толькі ў [[12 стагоддзе|XII]] ст. [[Джаяварман VII]] зрабіў яго афіцыйнай рэлігіяй<ref>[https://www.siemreap.net/visit/about-cambodia/general-info/religion/ Religion]</ref>. Адзін з сыноў Джаявармана VII навучаўся ў [[Анурадхапура|Анурадхапуры]], адкуль вярнуўся прыхільнікам вучэння [[тхеравада]]. З канца [[13 стагоддзе|XIII]] ст. яно стала дамінуючым. Прыняцце тхеравады спарадзіла магутны сацыяльны зрух ў кхмерскім грамадстве, паколькі значыла адмову ад сацыяльнага пласту ўплывовых [[святар]]оў на карысць [[манах|манаскіх]] абшчын, набліжаных да вернікаў. Тхеравада не патрабавала ад манахаў абавязковага пажыццёвага адрачэння. Большасць з іх праводзіла ў [[кляштар]]ах ''ват'' толькі пэўныя гады юнацтва, атрымоўвала ў іх бясплатную адукацыю і не губляла сувязей са свецкімі сваякамі. Дзякуючы гэтаму ў дакаланіяльны перыяд узровень пісьменнасці кхмераў быў адносна высокім.
 
У [[1855]] г. у [[Камбоджа|Камбоджы]] з'явіўсяз’явіўся манаскі ордэн ''дхамамаютыка'' (''тамаютэк''), што выступаў за рэфармаванне і паляпшэнне адукацыі. Ён карыстаўся падтрымкай з боку [[манарх]]аў і нават склаў асобную [[іерархія|іерархію]]. Большасць будысцкіх манахаў захавала адданасць традыцыйнай абшчыне ''маха'' са сваёй іерархіяй. У [[1970]] г. у краіне існавала 3 369 ''ват''аў, толькі 139 з іх падпарадкоўваліся ''дхамамаютыка''<ref>[https://www.buddhismtoday.com/english/world/country/013-lao.htm Phra Rajavaramuni A Doubtful Fate of Laotian and Cambodian Buddhism]</ref>. Подзел на 2 ордэны быў часова скасаваны ў [[1981]] — [[1991]] гг., але зноў быў адроджаны пасля рэстаўрацыі манархіі<ref>[https://encyclopediaofbuddhism.org/wiki/Dhammayuttika_Nikaya Dhammayuttika Nikaya - Encyclopedia of Buddhism]</ref>.
 
У нашы дні будызм у Камбоджы мае статус дзяржаўнай рэлігіі, найбольш важныя будысцкія [[свята|святы]] адзначаюцца на дзяржаўным узроўні, колькасць манахаў і манаскіх абшчын стала павялічваецца. Каля 80% манахаў складаюць маладыя людзі да 30 гадоў.. Сярэдні тэрмін іх знаходжання ў кляштары вагаецца ад 7 да 15 гадоў. За гэты час яны маюць магчымасць атрымоўваць трывалую сацыяльную абароненасць і палепшаць адукацыю<ref>[https://ivran.ru/articles?artid=10297 Бектимирова Н. Буддийский ренессанс в Камбодже: тенденции и перспективы]</ref>. Пасля заканчэння вучобы большасць вяртаецца да свецкага жыцця. Такім чынам, прыняццё манаскага сану з'яўляеццаз’яўляецца важным сацыяльным каналам для выхадцаў з бедных сем'яўсем’яў.
 
== Заўвагі ==