Мангола-татарскае нашэсце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мангола-татарскае нашэсце''' таксама '''''Мангольская навала на землі Русі ў 1237–1241''''' — назва гістарычных падзей, якія адбываліся у [[13 ст.|XIII]]–[[XIV ст.]] на землях [[Старажытная Русь|Старажытнай Русі]]. Пад час тых падзей адбыліся значныя змены ў агульным і дзяржаўным строі Старажытнай Русі, у выніку якіх значная частка рускіх княстваў была ўключана ў склад [[Мангольская імперыя|Мангольскай імперыі]], самай вялікай дзяржавы ў свеце на той час.
[[Выява:KIEV1240.jpg|міні|справа|230px|Узяцце [[Кіеў|Кіева]] манголамі, [[1240]] год. ''Летапіс, 16 ст.'']]
Русь пазнала Мангольскую навалу у [[1237]]–[[1241]] гадах. На працягу зімы 1237–1238 войска Мангольскай імперыі заваявала [[Разанскае княства|Разанскае]] і [[Уладзіміра-Суздальскае княства]], а пасля і ўсе паўночна-усходнія землі Кіеўскай Русі. У [[1239]] годзе манголы авалодалі [[Пераяслаў-Хмельніцкі|Переяславам]] і [[Чарнігаў|Чарнігавам]], а ў [[1240]] штурмам здабылі [[Кіеў|Кіевам]], які быў значна пашкоджаны. А ў наступны [[1241]] год былі заваяваны [[Галіцкая зямля|Галіцкая]] і [[Валынь|Валынская зямля]].
 
Заваяванне Старажытнай Русі войскамі хана Батыя стала мажлівым дзякуючы шматразовай перавазе войскаў манголаў, а таксама размежаванасці княстваў, непадрыхтаванасці большасці гарадоў да абароны. Нашэсце прынесла вялізныя страты насельніцтву Русі, адкінула развіццё Русі на некалькі стагоддзяў назад. У большасці княстваў усталявалася мангольскае іга, якое закансервавала [[феадалізм|феадальную]] раздробленасць.