Рыгор Андрэевіч Кастусёў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 7:
З 1975 па 1977 год служыў у Савецкай Арміі. У 1977 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1982 годзе з спецыяльнасцю інжынер-механік. Вярнуўся ў саўгас «Друць», дзе працаваў загадчыкам майстэрні, з 1983 па 1988 год займае пасаду галоўнага інжынера. У 1988 годзе абраны дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна. У 1991 годзе пераведзены на працу ў [[Шклоў]], дзе займае пасаду галоўнага механіка МПМК-283. З 1995 па 2001 год на пасадзе дырэктара Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
 
З 2002 па 2004 год працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла  — Белая Русь» у Магілёве. З 2008 года быў супрацоўнікам ТАА «СтройАрком» ([[Санкт-Пецярбург]])<ref>{{cite web|url = https://web.archive.org/web/20100710000052/http://www.svaboda.org/discussion/1/152578.html|title = Рыгор Кастусёў. Форум|author = |authorlink = |date = 1-6-2010|publisher = svaboda.org (web.archive.org)|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 28-7-2021}}</ref>, пазней намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».
 
== Палітычная і грамадская дзейнасць ==
З 1990-х сябра [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|БНФ]]. У 1993 годзе абраны старшынёй Шклоўскай раённай арганізацыі БНФ. З 1996 года сябра Сойма БНФ. З 2002 па 2009 год старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. З 2009 года намеснік старшыні Партыі БНФ. 30 верасня 2017 года абраны старшынёй [[Партыя БНФ|Партыі БНФ]].
 
У 1987, 1991 і 1995 гадах абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004, 2008 гадах быў кандыдатам у дэпутаты [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палаты прадстаўнікоў]] па Шклоўскай выбарчай акрузе. У час [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006)|прэзідэнцкіх выбараў 2006 года]] быў даверанай асобай [[Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч|Аляксандра Мілінкевіча]]. На [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)|выбарах 2010 года]] быў кандыдатам у прэзідэнты, паводле афіцыйных вынікаў ЦВК Беларусі набраў 1,97 % галасоў. На [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015)|прэзідэнцкіх выбарах 2015 года]] ўвайшоў у ініцыятыўную групу [[Таццяна Мікалаеўна Караткевіч|Таццяны Караткевіч]], якую падтрымала Партыя БНФ<ref>{{cite web|url=http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PRB2015-Init_Gr4.pdf|title=Список инициативной группы граждан по выдвижению кандидата в Президенты Республики Беларусь}}{{Недаступная спасылка}}</ref>.
 
У час [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 2020 года]] Партыя БНФ не падтрымала ніводнага з кандыдатаў, удзельнічаў у міжпартыйнай кампаніі па назіранні на ўчастках «Права выбару  — 2020»<ref>{{cite web|url = https://novychas.by/palityka/ryhor-kastusjou-dakazac-szto-lukaszenka-nezak|title = Рыгор Кастусёў: «Даказаць, што Лукашэнка – незаконны прэзідэнт»|author = |authorlink = |date = 2-8-2021|publisher = novychas.by|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 28-7-2021}}</ref>. 12 красавіка 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|КДБ Беларусі]] ў сваім доме ў [[Шклоў|Шклове]], змешчаны ў [[Следчы ізалятар КДБ Беларусі|следчы ізалятар КДБ]] Мінска. Кастусёва разам з [[Аляксандр Іосіфавіч Фядута|Аляксандрам Фядутам]] і [[Юрась Зянковіч|Юрасём Зянковічам]] абвінавачваюць у [[Справа аб спробе перавароту ў Беларусі (2021)|спробе перавароту ў Беларусі]].
 
== Узнагароды ==
Радок 29:
{{Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года}}
{{бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Кастусёў Рыгор Андрэевіч}}
[[Катэгорыя:Палітыкі Беларусі]]