ФК Бастыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
абнаўленне звестак
 
Радок 12:
|Трэнер =
|Чэмпіянат = [[Ліга 2]]
|Сезон = 20202021/2122
|Месца = {{Рост}} 112 месца ў [[Нацыянальны дывізіён|Нацыянальным дывізіёне]]
|Сайт = http://www.sc-bastia.com/
 
Радок 26:
| shorts1 = 0000FF
| socks1 = 0000FF
| pattern_la2 = _bastia2223a
| pattern_b2 = _bastia2122a_bastia2223a
| pattern_ra2 = _bastia2223a
| pattern_sh2 = _adidasblue_bastia2223a
| pattern_so2 = _color_3_stripes_blue_bastia2223a
| leftarm2 = FFFFFF
| body2 = FFFFFF
Радок 52:
Спартыўны клуб «Бастыя» быў заснаваны ў [[1905]] годзе швейцарскім эмігрантам па прозвішчы Руш ({{lang-de|Ruesch}}). Першым прэзідэнтам клуба стаў [[Эміль Брандызі]].
 
Статус прафесійнага клуб атрымаў у [[1965]] годзе, і тады ж пачаў выступы ў Лізе 2. Правёўшы тры нядрэнных сезоны, каманда ў 1968 годзе атрымала перамогу ў розыгрышы Лігі 2 і права выступаць у [[Французская Ліга 1|Лізе 1]]. Першы сезон адзначыўся складанай, але паспяховай барацьбой за выжыванне і стаў пачаткам дзесяцігоддзя, якое шматлікімі лічыцца лепшым у гісторыі клуба. У [[1972]] годзе «Бастыя» дайшла да фіналу [[Кубак Францыі па футболе|Кубка Францыі]], дзе з лікам 1:2 саступіла [[ФК Алімпік Марсель|«Марселю»]]. Выхад у фінал нацыянальнага кубка дазволіў карсіканцам у наступным сезоне дэбютаваць у еўракубках, гэта значыць у [[Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА|Кубку ўладальнікаў кубкаў]]. Зрэшты далёка прайсці «Бастыі» не атрымалася: у першым жа раўндзе каманда атрымала паражэнне па суме двух матчаў (0:0, 1:2) ад мадрыдскага [[ФК Атлетыка Мадрыд|«Атлетыка»]].
 
У [[1977]] годзе «Бастыя» дабілася права гуляць у [[Кубак УЕФА|Кубку УЕФА]], дэбют у якім апынуўся куды больш удалым. Карсыканцы паслядоўна выбілі лісабонскі [[ФК Спортынг Лісабон|«Спортынг»]], [[ФК Ньюкасл Юнайтэд|«Ньюкасл Юнайтэд»]], [[ФК Тарына|«Тарына»]] (які перамаглі з лікам 3:2 у гасцях, перапыніўшы іхную двухгадовую серыі без паразаў у хатніх гульнях), а таксама [[ФК Карл Цэйс Іена|«Карл Цэйс»]] і [[ФК Грасхопер Цюрых|«Грасхопер»]], толькі ў фінале саступіўшы нідэрландскаму [[ФК ПСВ Эйндховен|ПСВ]] (0:0, 0:3).
 
Першы матч фіналу праходзіў [[26 красавіка]] [[1978]] года на стадыёне [[Арман Сезары, стадыён|«Арман Сезары»]]. Нягледзячы на дажджышча, югаслаўскі арбітр не адважыўся перанесці гульню, і матч, які праходзіў з перавагай гаспадароў, скончыўся нулявой нічыёй.
 
У матчы ў адказ, [[9 мая]], роўнасць у ліку захоўвалася да 24-й хвіліны, калі [[Вілі ван дэ Керкгоф]] адкрыў лік. У другой палове сустрэчы [[ФК ПСВ Эйндховен|ПСВ]] правёў яшчэ два галы і аформіў сваю перамогу. Карсіканцы спісалі паражэнне на беспрэцэдэнтную стомленасць: за 6 дзён, якія папярэднічалі гэтаму матчу яны правялі 3 гульні ў чэмпіянаце.
 
Гэты фінал застаецца пакуль самым значным поспехам «Бастыі». У [[2005]] годзе з вылету клуба ў [[Французская Ліга 2|Лігу 2]] у «Бастыі» пачаўся крызіс. Паводле вынікаў [[Ліга 1 у сезоне 2009/2010|сезона 2009/10]] каманда вылецела ў трэці дывізіён — [[Нацыянальны дывізіён|Нацыянальны]]. У сезоне 2010/11 клуб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне і вярнуўся ў Лігу 2, а на наступны год заняў першае месца ў Лізе 2 і выйшаў у найвышэйшую лігу.
 
Па выніках сезона 2016/17 «Бастыя» страціла месца ў Лізе 1, а пазней з-за фінансавых праблем была пазбаўлена прафесійнага статуса і адпраўлена ў [[Нацыянальны дывізіён 3]] — пяты па рангу дывізіён Францыі<ref>[https://by.tribuna.com/football/1054219934.html «Бастия» лишилась профессионального статуса и переведена в 5-й дивизион]</ref>. Тры разы атрымаўшы павышэнне ў класе, у 2021 годзе каманда выйшла ў Лігу 2.
 
{{Зноскі}}
Радок 68:
== Спасылкі ==
* [http://www.sc-bastia.com/ Афіцыйны сайт] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20120702032810/http://www.sc-bastia.com/ |date=2 ліпеня 2012 }} {{ref-fr}}
* {{Facebook|Sporting-Club-de-Bastia|«Бастыі»}}
* {{Twitter|s_c_bastia|«Бастыя»}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Ліга 2}}