Светлагорскае благачынне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Дапаўненне.
Радок 18:
* Прыход храма ў імя Свяціцеля Мікалая (в. Якімава Слабада, будуецца)
 
==З [[Гісторыя Беларусі|гісторыі]]==
Маюцца звесткі аб храмах і прыходах, якія дзейнічалі раней у межах [[Сучаснасць|сучаснага]] Светлагорскага благачыння.<ref>ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі рэлігійнага жыцця на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна ([[19 стагоддзе|ХІХ]] — пачатак [[20 стагоддзе|ХХ стагоддзя]]) / Гомельшчына: старонкі мінулага. [[Гомель]], [[1996]], с. 26 — 31.</ref>
 
Якімава Слабада. [[1745]] год — князь Сангушка прызначыў ссыпку [[хлеб]]а для прычту тутэйшага храму. [[1854]] — на сродкі вотчыннага ўладальніка [[Адамовіч]]а ў вёсцы пабудаваны храм (верагодна, на месцы больш старадаўняга).
 
Яўтушкавічы (зараз — Прасвет). [[1753]] — пабудаваны храм, на сродкі памешчыка Корсака. У храме былі 13 [[абраз]]оў цалкам зграбнага пісьма, якія размяшчаліся на іканастасе ў 3 рады.<ref>Невядома, ці былі храмы ў Якімавай Слабадзе і Яўтушкавічах у [[18 стагоддзе|18 стагоддзі]] праваслаўнымі альбо грэка-каталіцкімі.</ref>
 
Славань. [[1796]] — прыход мясцовага храма пераведзены з [[Уніяцкая царква на Беларусі|грэка-каталіцтва]] ў праваслаўе.
 
Астроўчыцы. [[1800]] — пабудаваны храм, на сродкі князёў Сангушак.
 
Какуевічы (зараз — Чкалава). Храм пабудаваны на сродкі князёў Сангушак (год невядомы). У [[1845]] г. зачынены з-за таго, што патрабаваў рамонту; прычт працягваў дзейнасць.
 
Парычы. [[1863]] — пабудаваны храм Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства, на сродкі вотчыннага ўладальніка М. І. Пушчына.
 
Усе храмы былі драўляныя, за выключэннем парыцкага; да нашага часу не захаваліся.
 
Зямлю пад будаўніцтва храма Святых Першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску асвяціў благачынны [[Мазыр]]скай акругі протаіярэй Васіль Тур. [[17 снежня]] [[1989]] [[год]]а Мітрапаліт [[Мінск]]і і [[Слуцк]]і, [[Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі|Патрыяршы]] [[Экзарх|Экзарх]] Усея [[Беларусь|Беларусі]] [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэт]] асвяціў храм. Настаяцелі храма: з 1989 па [[2003]] — протаіярэй Ігар Лазоўскі (+2003), з 2003 — протаіярэй Уладзімір Сямёнаў.<ref>Православный [[Каляндар|календарь]] на 2010 год. 17 декабря 2009 года — 20 лет церкви.</ref>