Казімір Казіміравіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
др катэгорыя з дапамогай AWB
Радок 4:
|апісанне выявы = Святы Казімір (~1520)
}}
'''Казімір Казіміравіч''', '''святы Казімір''' ({{ДН|3|10|1458}}, {{МН|Вавель|ў Кракаве|}} — {{ДС|4|3|1484}}) — [[каралевіч]] польскі і вялікі [[княжыч]] літоўскі. Каталіцкі святы, ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон [[Вільня|Вільні]], апякун земляў [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] (ВКЛ), патрон [[Гродзенская дыяцэзія|Гродзенскага біскупства]] (з 1991).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Сын [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]]. Быў вельмі рэлігійны. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Хатнімі яго выхавацелямі былі гісторык [[Ян Длугаш]], выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім універсітце Я. Канта, італьянскі пісьменнік і гуманіст Ф. Калімах.
 
У 1471 па просьбе праціўнікаў венгерскага караля [[Мацей Корвін|Мацея Корвіна]] на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. Калі ў 1475 старэйшы сын [[Казімір IV Ягелончык|Казіміра IV]] [[Уладзіслаў Ягелончык|Уладзіслаў]] заняў чэшскі трон, Казімір-малодшы стаў наследнікам польскай кароны. 3 гэтага часу ён часта наведваў Вільню. У 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы.
 
Будучы хворы на [[сухоты]] і даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара [[Фрыдрых III Габсбург|Фрыдрыха III]]. У маі 1483 па выкліку бацькі прыехаў у [[Вільня|Вільню]]. Дабрачыннасцю заслужыў павагу гараджан.
 
На Каляды 1483 года наведаў [[Гродна]], але яго здароўе істотна пагоршылася і 1.3.1484 у цяжкім стане перавезены ў Вільню, дзе памёр.
 
== Ушанаванне ==
Пахаваны ў каралеўскай капліцы [[Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс|Віленскага кафедральнага сабора]]. У [[1522]] адбылася кананізацыя Святога Казіміра, але кананізацыйная була знікла па дарозе. У [[1602]] Папа Рымскі [[Клімент VII, Папа Рымскі|Клімент VII]] загадаў аднавіць ушанаванне Святога Казіміра ва ўсім каталіцкім свеце. Асаблівае значэнне культ Святога Казіміра атрымаў на землях ВКЛ, дзе ў яго гонар праводзіцца асобная служба [[4 сакавіка]]. У [[Вільня|Вільні]] ў гэты дзень адбываецца святочны кірмаш («Казюкас»).
 
{{зноскі}}
Радок 31:
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Дынастыя ЯгелонаўЯгелоны]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія святыя]]
[[Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XV стагоддзя]]