Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 118:
Патлумачу наконт football.by (тычыцца таксама pressball.by, by.tribuna.com і іншых сайтаў). Гэта аўтарытэтны футбольны навінавы сайт, але ён не з’яўляецца непасрэднай крыніцай сам па себе (бо не з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком АБФФ і футбольных клубаў). Сярод навін ён падае таксама інсайды, чуткі і іншую інфармацыю, якая не адпавядае энцыклапедычнаму зместу і не падыходзіць вікіпедыі. Пры гэтым, унізе кожнай навіны (ці часам у тэксце) заўсёды стаіць першакрыніца. Калі гэта першакрыніца — афіцыйны сайт клуба, АБФФ ці іншай структуры, якая з’яўляецца непасрэднай афіцыйнай крыніцай, то энцыклапедычна значную навіну можна смела даваць. У іншых выпадках могуць здарацца памылкі і недакладнасці, напрыклад [https://www.pressball.by/news/football/418379 пераход Ягора Генералава ў «Тарпеда-БелАЗ»] і [https://football.by/news/166054.html Алексы Маціча ў мінскае «Дынама»], заснаваныя на замежных крыніцах, апынуліся фэйкамі, бо праз некалькі дзён абодва футбалісты насамрэч былі афіцыйна прадстаўлены ў якасці футбалістаў «Мінска». Пра супрацоўніцтва «Энергетыка-БДУ» і «Велеса-2020», калі не памыляюся, афіцыйныя структуры клубаў не паведамлялі, гэта нейкі інсайд football.by, які да таго ж тычыцца будучыні (праз паўгады, не раней) — невядома, ці будзе гэта насамрэч рэалізавана, а калі і будзе, то ці ў тым выглядзе, як планавалася зараз. ''"Не кававая гушча"'' ж азначае [[Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя#Вікіпедыя — не кававая гушча]], можаце азнаёміцца. Таксама прашу ў абмеркаваннях канкрэтных тэм не закранаць і не абмяркоўваць канкрэтных удзельнікаў, калі маеце пэўныя прэтэнзіі, то прашу звяртацца асобна на старонку [[Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў]] ці [[Вікіпедыя:Форум]] з апісаннем прэтэнзій і прапановамі захадаў для іх развязання.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 20:30, 15 жніўня 2022 (+03)
: Спадар Арцём, у большасці выпадкаў, напрыклад нейкіх трансфераў і перахода гульцоў з клуба ў клуб, акрамя інфармацыі з ''football.by'' няма больш нічога. Прыкладаў можна знайсці амаль у кожным артыкуле пра футбаліста, без усялякіх спасылак на першакрыніцы калі перайсці па спасылцы (напрыклад, [https://football.by/news/160700.html Форвард Артюх поставил подпись под двухлетним контрактом с "Ислочью"], ці [https://football.by/news/160231.html "Ислочь" продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды]). Але гэта не замінала Вам, да гэтага часу, уносіць дадзеную інфармацыю ў розныя артыкулы. І да якога пункта [[Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя#Вікіпедыя — не кававая гушча]] падыходзіць інфармацыя з football.by? Як паказвае практыка іншых удзельнікаў пры звяртанні на старонкі [[Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў]] ці [[Вікіпедыя:Форум]], не дае якога-небудзь рашэння канкрэтнай сітуацыі. Але дзякуй за параду.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 20:50, 15 жніўня 2022 (+03)
::: Наконт спасылак, якія я выстаўляю ў артыкулах, то я звычайна даю спасылкі на football.by, а не на афіцыйныя сайты клубаў, па двух прычынах: 1) вікіпедыя заклакае карыстацца другаснымі крыніцамі, і тут football.by больш цэласны і арганізаваны сайт, 2) афіцыйныя сайты клубаў нярэдка змяняюць сваю структуру і спасылкі становяцца непрацоўнымі, з football.by жа такога ніколі не здаралася. Пры гэтым лічу цалкам нармальным спасылацца на любыя сайты, калі яны аўтарытэтныя. Канкрэтныя гэтыя дзве навіны football.by змяшчаюць унізе спасылкі на fcisloch.by, то бок гэта інфармацыя ад клуба. У цэлым лічу спасылкі на крыніцы для футбольных артыкулаў не такімі і запатрабаванымі, бо з часам пераходы і іншая інфармацыя пацвердзіцца статыстыкай выступаў клубаў і ігракоў у спаборніцтвах. А вось цягнуць інсайды, чуткі і інфармацыю кшталту "штосьці можа адбыцца" не варта.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 22:14, 15 жніўня 2022 (+03)
:: Дарэчы, цікава ў самім артыкуле пра [[ФК Велес-2020 Віцебск]], вас гэтая інфармацыя не напружвала і Вы з чыстым сумленнем, сумесна са спадаром JerzyKundrat [https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A4%D0%9A_%D0%92%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D1%81-2020_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA&type=revision&diff=4185547&oldid=4185541 пакінулі дадзеную інфу ў артыкуле]))) Але ж у выпадку з Энергетыкам ужо з'явілася «кававая гушча». Ці ў выпадку з Велесам зараз працуе тэорыя «Вы не разумееце, гэта іншае».--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 20:58, 15 жніўня 2022 (+03)
::: Пра [[ФК Велес-2020 Віцебск]] артыкул быў даведзены да ладу, выглядае прыймальна. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 21:03, 15 жніўня 2022 (+03)