Беластоцкая вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Zemant (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 56:
[[Файл:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беластоцкай вобласці (студзень 1940).svg|міні|злева|Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беластоцкай вобласці ў студзені 1940 года]]
== Гісторыя ==
Да верасня 1939 года тэрыторыя вобласці ўваходзіла ў склад [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. Пасля нападу Германіі на Польшчу, 17 верасня 1939 года [[Чырвоная Армія]] перайшла заходнюю мяжу СССР і заняла [[Заходняя Украіна|Заходнюю Украіну]] і [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]] разам з Беластокам<ref>[http://www.ivrozbiorpolski.pl/img/granice_rozbiorowe_2rp.gif Карта: Падзел Польскай Рэспублікі паміж СССР і Трэці Рэйхам паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа]</ref><ref>[http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/2/2c/Mapa_2_paktu_Ribbentrop-Mo%C5%82otow.gif Карта падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбентроп]</ref>. Паводле дамоў паміж СССР і Германіяй (сакрэтныя пратаколы да Пакту Молатава-Рыбэнтропа), гэтыя тэрыторыі прызнаваліся сферай уплыву СССР. 22 кастрычніка 1939 года савецкія ўлады арганізавалі на занятай тэрыторыі выбары. Амаль усе кандыдаты былі абраныя савецкай уладай, незалежных кандыдатаў не дапускалі, грамадзяне былі прымушаны да ўдзелу ў галасаванні, а ва ўсёй краіне пачаліся рэпрэсіі супраць тых, хто не падтрымліваў савецкай ўлады<ref>Марэк Вежбіцкі: ''Depolonizacja i kolektywizacja''. В: ''Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941''. Выд. 2. Варшава: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, сс. 301—314, сэрыя: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2</ref>. Паводле афіцыйных вынікаў, за савецкіх кандыдатаў прагаласавала 90 % выбаршчыкаў. Пасля выбараў на сходзе ў Беластоку 28-30 кастрычніка дэпутаты звярнуліся да СССР з просьбай далучыць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай ССР. 2 лістапада Беласточчына была ўключана ў склад СССР. 9 снежня ў выніку адміністрацыйнага падзелу тэрыторыі Беларусі ўтворана Беластоцкая вобласць.
 
Заняцце [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], з яе наступным уключэннем у склад БССР, дэ-юрэ не адпавядала шэрагу міжнародных дамоў, у тым ліку [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г]]., Дамове аб ненападзе 1932 г. і Лонданскай канвенцыі 1933 г. аб дэфініцыі агрэсара<ref>пад рэд. Мар'яна Семаковіча: ''Вайна на два фронты. 17 верасьня 1939 года — агрэсія СССР супраць Польшчы''. У: ''Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ ст.'' с. 226</ref>.
 
{{зноскі}}