Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920): Розніца паміж версіямі

вікіфікацыя
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(вікіфікацыя)
 
'''Маскоўскі дагавор 1920 года''' — [[мірны дагавор]] паміж [[Літва|Літвой]] і [[Савецкая Расія|Савецкай Расіяй]] (РСФСР), які быў падпісаны [[12 ліпеня]] [[1920]] г. у Маскве.
 
Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай Арміі на землях Беларусі летам 1920 у час [[савецка-польская вайна, 1919-1920|савецка-польскай вайны]]. Згодна з ім быў юрыдычна ліквідаваны [[ЛітБел]]<ref>Фактычна — у ліпені 1919.</ref>; была вызначана дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Літвой; частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі [[Гродна]], [[Шчучын]], [[Ашмяны]], [[Смаргонь]], [[Браслаў]], [[Ліда]], [[Паставы]], а таксама [[Віленскі край]] з Вільняй[[Вільня]]й былі прызнаныя часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву. Літоўскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць «антысавецкіх арганізацый і груп», у тым ліку органаў [[БНР]].
 
У адпаведнасці з гэтым дагаворам савецкі бок у жніўні 1920 перадаў Літве занятую 14.7.1920 Вільню. Пасля пазнейшых няўдач Чырвонай Арміі ў канцы жніўня 1920 і заняцця польскім войскам заходніх земляў Беларусі, дагавор страціў сваю актуальнасць.