Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zemant (размовы | уклад)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 17:
 
== Структура кодэкса ==
Кодэкс складаецца з Агульнай (раздзелы I-V, главы 1-16) і Асаблівай частак (раздзелы VI-XV, главы 17-37). У Агульнай частцы разглядаюцца асноўныя паняцці крымінальнага заканадаўства, устанаўлiваюцца асновы і ўмовы [[крымінальная адказнасць|крымінальнай адказнасці]], агульныя палажэнні аб крымінальным пакаранні, іншых мерах крымінальнай адказнасці, бяспекі і лячэння, а таксама асаблівасці прымянення крымінальнага пакарання да непаўналетніх.
 
Асаблівая частка ўключае ў сябе артыкулы, якія апісваюць склады канкрэтных злачынстваў. Структура Асаблівай часткі адлюстроўвае іерархію каштоўнасцяў, якія ахоўваюцца крымінальным законам: на першым месцы стаяць злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы, далей злачынствы супраць чалавека, і толькі затым злачынствы супраць уласнасці, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.