Балеарская аперацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др дададзена Катэгорыя:Канфлікты 1936 года з дапамогай HotCat
Радок 28:
 
==Ход падзей ==
2 жніўня 1936 года калона каталонскай міліцыі пад кіраўніцтвам [[Альберта Баё]] прыбыла на востраў Менорка, і пачала рыхтавацца да аперацыі. На наступны дзень Рэспубліканская авіяцыя здзейсніла яшчэ адзін налёт на Пальму. 6 жніўня падрыхтоўка да аперацыі была скончана. План быў падтрыманы Цэнтральным камітэтам антыфашысцкай міліцыі Каталоніі і рэгіянальным урадам [[Каталонія|Каталоніі]]; цэнтральны ўрад упадабаў назіраць, не ўмешваючыся.
 
7 жніўня сфарміраваная ў [[Валенсія|Валенсіі]] калона міліцыі пад кіраўніцтвам [[Мануэль Урыбары|Мануэля Урыбары]] захапіла востраў [[Фарментэра]]. 8 жніўня сфарміраваная ў Барселоне калона пад кіраўніцтвам Альберта Баё (таксама вядомая як «Балеарская калона») высадзілася на востраве [[Івіса]], і пры дапамозе калоны Урыбары авалодала ім. Аднак пасля гэтага паміж Баё і Урыбары адбыўся раскол, і валенсійская калона Урыбары вярнулася на мацярык. Тым часам 13 жніўня на востраве Кабрэра высадзіліся 400 [[Федэрацыя анархістаў Іберыі|анархістаў]], не звязаных з сіламі Баё—УрыбарыБаё — Урыбары. 15 жніўня Баё прыляцеў на Кабрэру і прапанаваў анархістам высадзіцца на востраве [[Драганера]], але тыя адмовіліся ўдзельнічаць у сумеснай аперацыі і вырашылі дзейнічаць самастойна, высадзіўшыся ў Кала-Мандыя і Кала-Ангіла.
 
16 жніўня 8000 чалавек пад камандаваннем Альберта Баё пры падтрымцы значных сіл рэспубліканскага флоту высадзіліся на востраве [[Мальёрка]] і захапілі 7 км яго ўсходняга ўзбярэжжа. Пасля гэтага рэспубліканцы рушылі праз востраў да сталіцы правінцыі.
Радок 39:
Праз тыдзень анархісты пакінулі Кабрэру. Банакорсі абвясціў сябе камандуючым усімі войскамі нацыяналістаў на Мальёрцы, і стварыў атрад «Цмокі смерці». 20 верасня ён на чале 500 чалавек высадзіўся на востраве Івіса. У выніку з усіх Балеарскіх астравоў у руках рэспубліканцаў застаўся толькі востраў Менорка, які яны ўтрымлівалі да 1939 года.
 
== КрыніцыЛітаратура ==
* С. Ю. Данилов. «Гражданская война в Испании» — Москва: «Вече», 2004. ISBN 5-9533-0225-8
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Балеарскіх астравоў]]
[[Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі]]
Радок 48 ⟶ 49:
[[Катэгорыя:Верасень 1936 года]]
[[Катэгорыя:1936 год у Іспаніі]]
[[Катэгорыя:Канфлікты 1936 года]]