Аўгустоўскі канал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: шаблон, перанесена: Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. → з дапамогай AWB
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
План па пабудове канала належаў князю [[Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі|Францішку Ксаверыю Друцкаму-Любецкаму]] (1778—1846) для стварэння воднага шляху з басейнаў [[Рака Вісла|Віслы]] і Нёмана да расійскіх портаў на [[Балтыйскае мора|Балтыйскім моры]] ў абход тэрыторыі [[Каралеўства Прусія]], якое ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву «Аўгустоўскі канал», быў цалкам распрацаваны ў [[1824]] і прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер [[Горад Вэнтспілс|Вэнтспілс]]). У тым жа годзе прект ухваліў расійскі імператар Алякандр І. Паводле першапачатковага праекта, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндавы мусіла скласці 395 км, але пабудавана было толькі 101,2 км, бо другая лінія канала па рэках Нёман—[[Рака Дубіса|Дубіса]]—Віндава (цяпер [[рака Вента|р. Вента]]) не была пабудаваная, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна развівацца чыгуначны транспарт.
 
Праект распрацоўваўся і канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера [[Ігнацій Прандзінскі|Ігнація Прандзінскага]], які разлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончана праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананы да [[1830]] г. Будаўніцтва перапынялася за часам [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831]] г. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынера [[Тэадор Урбанскі|Тэадора Урбанскага]]) ў 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў. Шлюзы Аўгустоўскага канала — сапраўдныя шэдэўры інжынернага мастацтва, пабудаваныя надзвычай дабротна і надзейна.