Тэрсейра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up, перанесена: Чарльз → Чарлз, typos fixed: з'яўляўся → з’яўляўся,   → (3) з дапамогай AWB
Радок 27:
Востраў Тэрсейра абрысамі нагадвае [[авал]], выцягнуты з паўночнага захаду на паўночны ўсход. На поўдні вылучаецца невялікі [[паўвостраў]]. Знаходзіцца ў 1555,55 на захад ад [[Горад Лісабон|Лісабона]], сталіцы [[Партугалія|Партугаліі]]. Даўжыня - 29,58 км. Найбольшая шырыня - 17,84 км.
 
Мае [[вулкан]]ічнае паходжанне. [[Суша]] сфарміравана пераважна [[базальт]]амі. [[Бераг]]і месцамі стромкія. На поўдні вылучаецца шырокі старажытны [[вулканічны кратар]], які мясцовыя жыхары называюць папросту Кальдэйра. Захад вострава ўзняты. Найвышэйшы пункт — гара Санта-Барбара (1021 м). Востраў знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне. У [[1980]] г. і [[1981]] г. адбыліся моцныя разбуральныя [[землятрус]]ы.
 
[[Клімат]] умераны міжземнаморскі. Сярэднегадавая тэмпература +17,22 °C. Улетку сярэдняя дзённая тэмпература дасягае +22,2 °C, узімку — +13,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1099 мм. Найбольшая вільготнасць назіраецца ў зімовыя месяцы.
 
== Гісторыя ==
[[File:Batalha da Praia da Vitória.jpg|thumb|left|Бітва 1829 г.]]
Востраў Тэрсейра быў адкрыты [[Партугалія|партугальскімі]] маракамі ў першай палове [[14 стагоддзе|XIV]] ст. і доўгі час быў вядомы як ненаселены востраў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. У [[1445]] г. даследаваны спецыяльна пасланай партугальскай экспедыцыяй. У [[1450]] г. пачаў засяляцца [[фламандцы|фламандскімі]] каланістамі. Аднак як паказалі знаходкі [[археалогія|археолагаў]] пачатку [[21 стагоддзе|XXI]] ст. на Тэрсейры маюцца рэшткі значна больш старажытных паселішчаў з [[4 стагоддзе да н.э.|IV]] ст. да н. э. Знойдзены могілкі 2000-гадовай даўніны, [[Старажытны Рым|рымскія]] і [[арабы|арабскія]] надпісы. У [[2011]] г. археолагамі даследаваны наскальныя малюнкі, што могуць адносіцца да [[бронзавы век|бронзавага века]].
 
У другой палове [[15 стагоддзе|XV]] - [[16 стагоддзе|XVI]] стст. Тэрсейра развівалася пераважна як [[земляробства|земляробчая]] калонія. Адсюль вывозілі [[пшаніца|пшаніцу]], [[цукар]], [[тытунь]] і [[фарба]]вальнікі для [[тканіна|тканін]]. [[Порт]] [[Горад Ангра-ду-Эраіжму|Ангра]] на поўдні вострава з'яўляўсяз’яўляўся важным транспартным цэнтрам у часы [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. У [[1766]] г. у Ангры было размешчана Азорскае генерал-губернатарства. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на востраў часцяком высылаліся непажаданыя асобы з Партугаліі. Яго наведвалі [[ЧарльзЧарлз Роберт Дарвін]] і [[Педру V]]. У [[1829]] г. каля Прая-дэ-Віторыя адбылася марская бітва паміж прыхільнікамі двух партугальскіх [[манарх]]аў.
 
У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. [[аэрапорт]] на востраве Тэрсейра ператварыўся ў важны транспартны пункт паветраных трансатлантычных пералётаў, у тым ліку для ваенных самалётаў. У 2003 г. на Тэрсейры сустракаліся [[Джордж Уокер Буш|Дж. Буш]], [[Хасэ Марыя Аснар|Х. М. Аснар]] і [[Жазэ Мануэл Барозу|Ж. М. Барозу]] для абмеркавання сітуацыі вакол [[Ірак]]а.
Радок 52:
* [http://www.ancient-origins.net/news-history-archaeology/reports-underwater-pyramid-coast-terceira-island-00864 Reports of Underwater Pyramid off the Coast of Terceira Island]
* [http://portuguese-american-journal.com/archeology-prehistoric-rock-art-found-in-caves-on-terceira-island-azores/ Prehistoric rock art found in caves on Terceira Island – Azores]
* [http://www.researchgate.net/publication/257426378_The_volcanoes_of_Azores_Islands_a_world-class_heritage_examples_from_Terceira_Pico_and_Faial_Islands José Madeira, The volcanoes of Azores Islands: a world-class heritage examples from Terceira, Pico, and Faial Islands]
 
[[Катэгорыя:Астравы Партугаліі]]