Сож: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
HK-47 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
== Агульнае ==
Пачынаецца за 12 км на поўдзень ад [[Горад Смаленск|г. Смаленск]] і цячэ па [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]], далей працякае па тэрыторыі [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Гомельская вобласць|Гомельскай]] абласцей Беларусі, вусце каля [[Гарадскі пасёлак Лоеў|г.п. Лоеў]]. Агульная даўжыня рачной сістэмы (3410 рэк) 16220 км, густата рачной сеткі на тэрыторыі Беларусі 0,38 км/км². На вадазборы ў межах Беларусі болын за 300 рэк і ручаёў часткова або поўнасцю каналізаваны, пракладзена больш за 170 меліярацыйных каналаў даўжынёй 5 км і больш. Верхняе цячэнне на паўднёва-заходняй ускраіне [[Смаленскае ўзвышша|Смаленскага ўзвышша]], сярэдняе — на [[Аршанска-Магілёўская раўніна|Аршанска-Магілёўскай раўніне]], ніжняе — у [[Гомельскае Палессе|Гомельскім Палессі]]. У сярэднім і ніжнім цячэнні Сож працякае праз тэрыторыі, забруджаныя радыёнуклідамі ў выніку [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на Чарнобыльскай АЭС]]. Суднаходства ад в. Барысавічы Клімаўскага р-на (за 373 км ад вусця) — пры высокіх узроўнях, рэгулярнае — ад г. Слаўгарад.
[[Выява:PA300025.JPG|300px|thumb|Сож, выгляд з маста непадалёк ад [[горад Гомель|Гомеля]]]]
 
57% гадавога сцёку прыпадае на перыяд веснавога разводдзя. Пад′ём узроўняў вясной пачынаецца звычайна ў 3-й дэкадзе сакавіка (радзей — у пачатку сакавіка) або ў еярэдзіне красавіка, доўжыцца 10—15 сутак у верхнім цячэнні, 20—25 сутак у нізоўі. Сярэдняя вышыня над самай нізкай межанню 4—5 м, найбольшая 6— 7,5 м. Зімовыя ўзроўні ў сярэднім на 10—20 см вышэй за летнія, але ў асобныя гады ў выніку адліг павышаюцца ў нізоўі да 2,5 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка ад вусця да вярхоўя. Веснавы крыгаход 3—5 сутак. На Беларусі найбольшая таўшчыня лёду ў рацэ 62—65 см. Сярэдняя тэмпература вады ў чэрвені — жніўні 19—21 °С, найболыная ў ліпені — да 28 °С.